29 красавіка 2003 года Галіна Бандажэўская атрымала дазвол на спатканьне са свамі мужам -- сусьветна вядомым радыёлагам прафесарам Юрыям Бандажэўскім ў мінскай калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15/1. Апрача жонкі, на гэтае спаканьне прыйдзе старэйшая дачка і маці прафесара.

2003 2003-04-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы рэктар Гомельскага медыцынскага інстытута, вядомы экспэрт па медычнай радыялёгіі і паталогіі, прафесар Юры Бандажэўскі, ужо трэці год знаходзіцца ў мінскай калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15/1.
У 2001 годзе рэктар Гомельскага медыцынскага інстытута Юры Бандажэўскі і яго калега прарэктар Уладзімір Раўкоў былі асуджаны быццам бы за атрыманьне хабару ад бацькоў абітурыентаў на 8 гадоў пазбаўленьня волі (год быў зьняты па амністыі). Атрымалася па 7 гадоў. Гэтую гучную справу часам называюць “справай Гомельскага медынстытуту” альбо “справай урачоў”. Адным з вынікаў зьняволеньня гомельскіх навукоўцаў стала спыненьне іх прафесійнай дзейнасьці.
Навуковыя досьледы прафесара Юрыя Бандажэўскага і яго калегаў, якія вывучалі ўзьдзеяньне радыяцыі на арганізм чалавека, разыходзіліся з дзяржаўнай палітыкай – у сярэдзіне 90-х годоў урад Беларусі прыняў рашэньне пра частковы зварот сельскагаспадрачых земляў з зоны радыяктыўнага забруджваньня. Прэзідэнт А.Лукашэнка публічна заяўляў і працягвае заяўляць пра тое, што ў забруджаных райнах трэба жыць і працаваць. Досьледы прафесара Юрыя Бандажэўскага і яго калегаў даказвалі, што ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі вядзе да назапашваньне аргнізамам чалавека шкодных элементаў, якія згубна ўплываюць на ўсе жыцьцёваважныя органы -- сэрца, печань, ныркі.
Бандажэўскі зьяўляецца дзейсным членам Нью-Ёркскай Акадэміі навук, яго дасьледваньні ў галіне паталогіі разьвіцьця ў людзей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адзначаныя міжнароднымі узнагародамі, сярод якіх Залатая зорка Альберта Швейцэра і медаль Гіпакрата.
Карэспандэнт “Права на волю” пагутарыў з жонкай былога рэктара Гомельскага медыцынскага інстытуту Юрыя Бандажэўскага -- Галінай Бандажэўскай і жонкай прарэктара Уладзіміра Раўкова – Наталяй Раўковай.
Галіна Бандажэўская вельмі спадзявалася, што будзе праведзена Міжнародная экспертыза стану здароўя зьняволенага прафесара Бандажэўскага. Гутарка пра Міжнародную экспертызу вялася з прадстаўнкамі Міжнароднай Лігі правоў чалавека, падчас паездкі Галіны Бандажэўскай у Парыж. Але Галіну Бандажэўскую чакала чарговае расчараваньне:

“Мне прыслалі адказ, што беларускі ўрад не даў дазволу на экспертызу. Экспертаў мусіла быць два чалвекі – адзін доктара і другі-- дэпутат Еўрапарламента. Яны заявілі хадайніцтва, каб наведаць Бандажэўскаго ў калоніі, пагаварыць з ім, паглядзець на стан яго здароўя. І пасьля гэтага хадайнічаць пра правядзеньне Міжнароднай экспертызы стану задроўя. І калі я была ў Парыжы ў Ліге Правоў чалавека мяне запэўнівалі, што гэта будзе, што ўжо “далі дабро”, толькі патрэбныя некаторыя дадатковыя даведкі. Я адразу ў гэта не вельмі верыла. Я гаварыла: “Наўрад ці наш урад пагадзіцца”. А тыдзень таму мне прыслалі з Фрацыі факс пра адмову ў правядзеньні экспертызы.

Папярэдняе доўгатэрміновае спатканьне з мужам мела 17-19 сакавіка. Але тады адзін дзень у нас забралі, бо з 19 сакавіка пачынаўся каранцін у связі з эпідэміяй грыпу.

Банджэўскі ў дэпрэсіі такой страшнай, што я проста не ведаю, што рабіць. Ён ходзіць, размаўляе, але ў чалавека поўная абыякавасьць да жыцьця. У яго ўжо няма ні веры, ні надзеі... Ён слаба супраціўляецца абставінам. Калі ў яго ў калоніі былі паслы -- амбасадар Германіі Гельмут Фрык і амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі , то яны таксама адзначылі, што выгляд ў прафесара такі вялы быццам бы прымае супакойваючы сродкі. А як ацэніш яго стан задроўя? Мне, як чалавеку, які жыў з ім ( да таго ж я сама) доктар, то хапае 10 хвілінаў, каб сказаць, у якім ён стане. Натуральна, калонія – не санаторый. бандажэўскі быў у асбонай камеры яшчэ з адным зняволеным, пасьля таго перавялі. Зараз муж адзін у камеры. Мала мае кантактаў з іншымі зьняволенымі. Ён можа гадзінамі ні з кім не размаўляць. Навукай займацца ў калонііі немагчыма. Калі б ён быў фізікам ці матэматыкам, то мог бы яшэч нешта рабіць. А медыцынская навука патрабуе працы з людзьмі. А так, якая там навука? У калоніі ёсьць бальніца. Можна было бы прыцягваць яго да працы ў ёй... А так ён піша мне: “Вось сяджу, чытаю газеты, займаюся фізкультурай, вось так праходзіць маё жыцьцё”.

На днях мне стала вядома, што Ліга правоў чалавека накіравала яшчэ адзін зварот у ААН для хутчэйшага разгляду скаргі, якая был накіраваная туды год назад”.

Гаворыць Наталя Раўкова, жонка былога праэктра Гомельскага медыцынскага інстытуту Уладзміра Раўкова: “ Трэмін у мужа быў 8 гадоў, па амністыі год зьнялі. 2 гады ён адседзеў ў Гомельскім СІЗА, пасля адбываў пакараньне ў Шклове ў калоніі УЖ 15/17. У калоніі былы працаваў санітарам. Калі мінула палова тэрміну ( у студзені 2003 года), за “прыкладныя паводзіны” Уладзіміру Раўкову зьмянілі ўмовы ўтрыманьня на “абмежаваньне волі”, ці, як кажуць у народзе, “перавялі на хімію”. Пакуль ўсё дакументых ўзгадняліся Уладзімір Раўукоў яшчэ месяц занходзіўся ў калоніі, а пасля яго перавялі ў раённы цэнтр Круглае ў Магілёўскай вобласьці. У Круглым Уладзімр Раўкоў уладкаваўся на працу па сьпецыяльнасьці – доктарам-терапеўтам у раённай бальніцы. Але кожныя тры гады ўрачы мусяць праходзіць перападрыхтоўку, а ён быў пазбаўлены гэтай магчымасьці ў сувязі са зьняволеньне, таму зараз атрымліваецца – няма ніякай катэгорыі Працуе, як пачынаючы доктар, хаця кандыдат навук. Працуе, праца прыносіць задавальненьне, аль ў любым выпадку гэта не тое, чаго ён варты і чым бы хацеў займацца. Пра навуку нават мовы няма. Жыве ў сьпецыяльным інтэрнаце для зьняволеных з мерай стрыманьня -- абмежаваньне волі. Раз у месяц можа езьдзіць да сям’і ў Гомель.Але ў красавіку не прыязджаў дадому ні разу – дзяжурыў па выходных у бальніцы, нават на Вялікдзень.

Я дагэтуль працую ў Гомельскім медыцынскім інстытуце. Жыву ў інтрэнаце. Калі я звольнюся з інтытута, то мяне і маю маму выганяць з інтэрнату. Такая ў нас сітуацыя. Я вымушная цярпець на працы шматлікія прыніжэньні. з- таго што такія ўмовы. У мяне нава грашовыя прэміі меншыя,. чым у лабарантаў.. Хаця ёсць для выплат прэмій пэўныя крытэрыі – 20 працэнтаў зарплаты. Атрымліваю прэміі па 8 тысяч – і без тлумачэньняў. Я працую на каферды унутраных хваробаў. Гэта крыўдна, калі працуе са студэнтамі, кандыдат навук. доктар першай катэгорыі, да цябе няма ніякіх прэтэнзій і табе даюць такія жабрацкія падачкі.

Канечне, я лічу што ў інстытутуце да мяне стаўленьне неаб’ектыўнае, але сіутацыя ў мяне складная, таму я вымушаная з гэтым мірыцца. Калі я спрабуе нешта казаць пра свой статус на кафедры, мне кажуць ”Да Вы что, да вы падумайце, да ў вас муж...” Я адказваю: “А пры чым тут мой муж ўрэшце-рэшт!”.

Калі муж яшчэ быў на волі, мы планавалі абараняць доктарскую. Сабралі дастактова шмат матэрыялу. Вывучалі асаблівасьці парушэньняў і функцыянаваньня сардэчна-сасудзістай сістэмы ў маладых людзей ва ўмовах назапашваньня радыёнуклідаў. Ацэньвалі, што адбываецца з крывяноснымі сасудамі, у залежнасьці ад ўзроўня назапашваньня. Але не цікавяць цяпер нікога такія дасьледваньні.
Я прапаноўвала артыкулы на гэтую тэму, але мне сказалі: “Вы ведаеце, тэма нецікавая. Неактуальная...” Год назад, вясной 2002 года, мы накіравалі скаргу ў Камітэту ААН і атрымалі паведаленьне, што скарга прынятая для разгляду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international