Валянцін Стэфановіч: Папярэджанне аб санкцыях – сур’ёзная рэч

2011 2011-02-03T10:26:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovichvalancinracyja.jpg
Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

158 беларускіх чыноўнікаў, службовых асобаў, журналістаў, кіраўнікоў выбаркамаў і іншых асобай увайшлі ў спіс тых, каму забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрапейскага саюза.

Візавыя санкцыі з боку Еўрасаюза і пагроза эканамічных санкцый могуць суцішыць хвалю рэпрэсій і сапраўды прымусіць беларускія ўлады пайсці на не самыя жорсткія прысуды удзельнікам акцыі 19 снежня – адзначае беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

– Самі па сабе спісы неўязных, магчыма, не такія страшныя для ўлады ў Беларусі – не паедзе Лукашэшка ў Еўропу, але ён туды не надта і ездзіў. Або кадэбісты нейкія – наўрад, ці ездзілі яны за мяжу. Гэта і не досыць такія вялікія абмежаванні для іх – можна ж паехаць у шмат іншых месцаў у свеце, дзе яны змогуць адпачыць. Але, папярэджанне аб эканамічных санкцыях – гэта ўжо рэч досыць сур’ёзная. Ёсць некаторыя эканамічныя накірункі, санкцыі ў якіх могуць быць досыць адчувальнымі для краіны.

Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што ўлады Беларусі зробяць патрэбныя высновы для сябе і не давядуць сітуацыю да эканамічных санкцый, паколькі гэта найперш дрэнна адаб'ецца на іх самых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international