31 сакавіка Беларускі Хэльсынскі камітэт (БХК) накіраваў у Вярхоўны суд скаргу, у якой просіць суд прызнаць мінулыя прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі па ўсёй краіне.

2006 2006-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы падаюць сьпіс з васьмі асноўных парушэньняў, якія яны зафіксавалі ў выніку маніторынгу выбараў па ўсёй Беларусі. Гэтыя парушэньні тычацца як выбарчага працэсу, гэтак і непасрэдна галасаваньня.

Сярод іншага, у перадвыбарчы пэрыяд: уладамі стваралася атмасфэра страху і недаверу да апазыцыйных кандыдатаў; рэгістрацыя дзейнага кіраўніка краіны кандыдатам на прэзыдэнта на трэці тэрмін была незаконнаю; у выбарчых камісіях дамінавалі прадстаўнікі ўлады; адсутнічала свабода слова; незалежныя мэдыі перасьледаваліся; актывісты штабоў кандыдатаў ад апазыцыі, а таксама назіральнікі за выбарамі падпадалі пад рэпрэсіі; дзяржаўны апарат замест нэўтралітэту цалкам працаваў на карысьць аднаго кандыдата. Да таго ж, самі выбары і падлік галасоў былі непразрыстымі.

Праваабаронцы Беларускага Хельсінскага камітэту лічаць неабходным правесьці новыя выбары прэзыдэнта Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international