Юры Базан спадзяецца вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір

2011 2011-02-01T15:51:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў судзе не было яшчэ ніякіх рашэнняў, распавёў у жывым эфіры “Еўрарадыё” дырэктар зачыненай радыёстанцыі Юры Базан. Гэтае паседжанне вызначала сутнасць прэтэнзіяў істца, таксама гаворка ішла пра тое, якія яшчэ трэба сабраць дакументы для далейшага працэсу.
 
Судовы працэс будзе нялёгкім, лічыць Юры Базан. Увогуле ж сітуацыя, якая склалася ў беларускім вяшчанні, патрабуе такога судовага разбору. На думку спадара Базана, ёсць пытанні па выкарыстанні заканадаўства Міністэрствам інфармацыі, у тым ліку закону, які перадухіляе экстрэмісцкую дзейнасць.
 
Юры Базан не ведае, колькі будзе доўжыцца працэс. Але на яго вынік дырэктар “Аўтарадыё” глядзіць аптымістычна. “Я жыву і працую тым, каб вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international