Ператрус у Сяргея Казакова

2011 2011-02-01T15:41:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары, 31 студзеня, на працягу двух гадзін працягваўся ператрус у кватэры бацькоў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Сяргея Казакова. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі выклікаць яго маці, што "яе сын злачынца", распавядаючы ёй пра тое, што быццам бы "Сяргей біў шкло ў Доме ўраду  і гэта зафіксавана на відэа".
Мама Сяргея распавяла, што яна сустракалася з дзяржаўным адвакатам, якая па тэлефоне прызначыла ёй сустрэчу яшчэ ў пятніцу ўвечары. Ад яе паслуг жанчына адмовілася, на што з боку адваката пачулася наступная рэпліка: "Без яе з сынам не будзе ніякага кантакту, нават не дазволяць перадаць неабходныя рэчы і прадукты".

Днём, 1 лютага, з мамай Сяргея сустрэнецца адвакат, прадастаўлены праваабаронцамі.

Нагадаем, Сяргей Казакоў быў арыштаваны 27 студзеня і змешчаны ў СІЗА на Валадарскага. Сяргей застаецца пад арыштам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international