Дашкевіча спрабуюць прымусіць сведчыць супраць сваіх

2011 2011-02-01T15:28:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле моладзевага актывіста, пра што ён распавёў у адным з апошніх лістоў да Настассі Лойкі, такая прапанова паступіла ад сілавікоў падчас ужо другога за час знаходжання ў жодзінскай турме допыту па справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Апроч гэтага Дашкевіч скардзіцца, што ахоўнікі СІЗА адмовіліся перадаць затрыманаму Біблію на беларускай мове, а таксама на цяжкасці з перадачай карэспандэнцыі.

- Я ведаю, што яго там двойчы дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Адзін раз са складаннем пратаколу ў якасці сведкі ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Другі раз была больш неафіцыйная размова наконт Маладога Фронту. У цэлым па непасрэдна ягонай крымінальнай справе асаблівых дзеянняў не праводзяць і я думаю, бліжэйшым часам усё вырашыцца і справа хутка будзе перададзеная ў суд.

На дадзены момант Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава абвінавачваюць у злосным хуліганстве – паводле міліцыянтаў за два дні да прэзідэнцкіх выбараў палітычныя актывісты збілі ў Менску невядомага грамадзяніна. У 2006 годзе Дашкевіч ужо быў асуджаны да 1,5 год пазбаўлення волі па ўведзеным тады артыкуле за лідарства ў незарэгістраванай арганізацыі, пакаранне адбываў у Шклове, адкуль быў вызвалены пад ціскам міжнароднай супольнасці. Аднак крымінальны артыкул №193.1, нягледзячы на заявы шэрагу афіцыйных палітыкаў так і не быў адменены, у выніку чаго пад яго дзеянне патрапілі яшчэ шэраг актывістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international