Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-02-01T12:24:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Чарговы выпуск складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Па-ранейшаму, асноўныя факты парушэнняў правоў чалавека так ці інакш звязаныя з мірнай дэманстрацыяй пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Плошча-2010, што прайшла 19 снежня ў сталіцы. Ні на дзень не спыняюцца допыты і ператрусы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У выніку - новыя штрафы і суткі. Расповед пра гэта ў рубрыцы "Хроніка перасьледу".

Знаёмім  вас з высновамі назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. На мінулым тыдні быў завершаны першы месяц працы замежных праваабаронцаў у нашай краіне. Тым часам, пасьля закрыцця офіса АБСЕ ў Менску, гэтая назіральная місія засталася амаль адзіным міжнародным інструментам маніторынгу сітуацыі ў краіне. Пра гэта ў рубрыцы “Падзея тыдня”.

Госць нашай праграмы – Сабіра Атакішыева, маці маці змешчанага ў СІЗА КДБ расіяніна Івана Гапонава. 24 студзеня  ёй паведамілі аб тым, што супраць яе сына распачатая працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым паступіла з двух крыніц -- ад адваката Івана і з расійскай амбасады.  Іван Гапонаў і яго сям’я жывуць у Беларусі з 1996 года. Іван, маці якога родам з Кіргізіі, а бацька – з Расіі, скончыў школу ў Беларусі і добра валодае беларускай мовай.

Спачатку сям’я жыла ў Мінску, потым пераехала ў пасёлак Свіслач Пухавіцкага раёну.  У Беларусь прыехалі з Латвіі ў статусе грамадзянаў Расіі, якімі сталі яшчэ ў 1995 годзе. У сям’і было трое маленькіх дзяцей – Іван, яго брат і сястра. Пераезду ў Беларусь паспрыяла тое, што ў бацькі Івана на той час тут была праца, а маці, наадварот, у латвійскім Ветспілсе працу страціла. На радзіму ў Кіргізію паехаць было немагчыма, а ў Расіі нікога са сваякоў няма.  Сабіра Атакішыева ўзгадавае падзеі 19 снежня і словы сына аб тым што ён не можа застацца ў баку, калі тысячы грамадзянаў выказваюць пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта.

Завершыць праграму традыцыйная рубрыка “Захаваем жыцьцё”, прысвечаная кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі з альбому “Смак ажын” паэта і барда Эдуарда Акуліна.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

http://spring96.org/sites/default/files/2011-02-01_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international