Ціск на адвакатаў - пад увагай Міжнароднай назіральнай місіі

2011 2011-02-01T12:11:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі 29 студзеня падрыхтавала аналітычную запіску, у якой прааналізавала стан адвакатуры ў Беларусі пасля падзей 19 снежня.

Дакумент прадстаўлены пад назвай «Факты ціску на адвакатаў, перашкоды ім у ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці ставяць пад сумнеў захаванне права на справядлівы суд у Рэспубліцы Беларусь». Прадметам увагі Міжнароднай місіі сталі тое, у якой ступені грамадзяне і жыхары краіны маюць магчымасць рэалізаваць сваё права быць абароненымі пасля затрымання, падчас следства і суду. Іншы аспект гэтай праблемы, які таксама адлюстроўвае дакумент місіі, -- ступень свабоды адвакатаў у выкананні імі прафесійных абавязкаў. Правабаронцы вывучылі дадзены бок беларускай рэчаіснасці, як гаворыцца ў іх прэс-рэлізе, “у святле падзей у Рэспубліцы Беларусь за перыяд снежань 2010 — студзень 2011г.”, уключна да 20 студзеня. Уся інфармацыі бралася сябрамі місіі выключна з адкрытых крыніц, у тым ліку СМІ, афіцыйных сайтаў дзяржаўных органаў, паведамленняў беларускіх і міжнародных грамадскіх арганізацый. 

Місія адзначыла, што беларускім адвакатам не забяспечаны свабодны доступ да сваіх падабаронных, у прыватнасці, да тых, хто утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Пры гэтым органы ўлады, не прадпрымаючы дзейсных захадаў для выпраўлення сітуацыі, парушаюць гарантыі, дадзеныя дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам. У прыватнасці, яго артыкул 48 гарантуе адвакатам бесперашкодныя зносіны з іх падабароннымі сам-насам і канфідэнцыйна без абмежавання колькасці і працягласці гутарак. Акрамя таго, аказаўся парушаным шэраг міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавай у сферы забеспячэння права на абарону і незалежнасці адвакацкай дзейнасці. Прынамсі, сітуацыя не адпавядае п. 3 арт. 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і «Стандартам незалежнасці юрыдычнай прафессіі».   

Місія падкрэслівае, што ў цяперашняй сітуацыі беларускія ўлады павінны забяспечыць усім падазраваным працэсуальныя гарантыі і задаволіць цікавасць грамадства да стану затрыманых па справе аб падзеях 19 снежня. Дзеля гэтага правабаронцы рэкамендуюць забяспечыць доступ да затрыманых незалежных  назіральнікаў, каб тыя маглі ацаніць ступень гуманнасці абыходжання з імі і павагі да іх чалавечай годнасці. Аналітычная запіска ўтрымлівае і шэраг іншых рэкамендацый для ўладаў Беларусі, а таксама прафесійных таварыстваў юрыстаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў.

Тэкст аналітычнай запіскі -- у прыкладзеным ніжэй файле.  

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international