Ад Гарэцкага вымагалі сведчанняў па падзеях 19 снежня

2011 2011-02-01T11:13:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hareckibarys.jpg
Гарэцкі Барыс. Фота БАЖ

Гарэцкі Барыс. Фота БАЖ

Ад Барыса Гарэцкага вымагалі даць сведчанні наконт падзеяў 19-га снежня. Пра гэта журналіст Радыё Рацыя паведаміў адразу пасля свайго вызвалення ўвечары 31 снежня.

Гарэцкага затрымалі падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў і прысудзілі два тыдні арышту за ўдзел у акцыі 19-га снежня. За гэты час у яго прайшло два ператрусы.

- Я адмовіўся даваць паказанні, якіх яны вельмі вымагалі: каб я на фотаздымак, якія яны мне дэманстравалі пазнаў нейкіх людзей. Я вельмі рашуча адмовіўся ад гэтага: там і пазнаць па вялікім рахунку складана было і нават, калі б была такая магчымасць, я б і так ні пра каго не паведаміў бы. Гэта выклікала ў іх нездаровую рэакцыяю – былі праведзеныя два ператрусы. Іх мэтай было выбіць з мяне як мага больш паказанняў пад тое, што я спужаюся і нараспавядаю як што адбывалася і можа здам нейкіх людзей, якіх магчыма я там бачыў.

Барыс Гарэцкі зазначыў, што падчас адбывання арышту ў турме на Акрэсціна ніякага асаблівага прэсінгу не адчуваў. Журналіст таксама выказаў словы падзякі сваім калегам за праяўленую салідарнасць. Ён перыядычна атрымліваў перадачы, у тым ліку газеты і часопісы ад іншых прадстаўнікоў СМІ. З дзесяць кілаграмаў перададзенай друкаванай прадукцыі ён пакінуў у турме для іншых зняволеных.

* * *

Выйшаў на волю наш калега, журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі. Ён падзяліўся сваімі першымі ўражаннямі пра тыя падзеі, якія з ім надарыліся.

- Першыя суткі я знаходзіўся з хлопцамі, якіх некалькі разоў выклікалі да следчых, збівалі моцна, я знаходзіўся ў РАУСе. Пасля гэтага нас даставілі на Акрэсціна, пакармілі толькі на трэці дзень. Нейкай асаблівай крыўды на тых, хто мяне затрымліваў, не трымаю. Больш 10-ці прадстаўнікоў СМІ перадавалі мне перадачы, штодня прыходзілі газеты, часопісы.

- Якія ўмовы ўтрымання ў беларускай турме? Якія былі адносіны да цябе?

- Адносіны былі нармальныя. Як звычайна: у 6 гадзінаў пад'ём, прыборка камеры, сняданак.

- Гэта ў цябе быў першы вопыт такога выпрабавання?

- Не, гэта не першы, таму было каго вучыць.

- Як адчуваеш сябе? Як здароўе?

- Адчуваю сябе я нармальна. Ніякіх праблем са здароўем не было. Зараз там кожны дзень медычны агляд.

- Як час цягнуўся ў камеры?

- Час цягнуўся даволі хутка. Я сядзеў з былым супрацоўнікам міністэрства замежных спраў. Якога таксама вылічылі па тэлефоне і пасадзілі на суткі. Ну і пісалі.

- Ці даходзіла да цябе інфармацыя пра тыя акцыі салідарнасці, якія былі арганізаваныя нашым радыё?

- Канешне, падтрымка адчувалася. У газетах пісалі. Асаблівае стаўленне з боку супрацоўнікаў міліцыі, напэўна , было. Нас адразу, у першы день, сустрэў начальнік гэтай установы. Мы сядзелі асобна ад крыміналітэта. Таму ўжо заўтра гатовы выйсці на працу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international