Ад грамадзкага актывіста з Бярозаўкі (Лідскі раён) Аляксандра Цішука мясцовыя міліцыянты патрабавалі пісьмовых паказаньняў наконт прабываньня ў Менску

2006 2006-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка ў дзень Волі Аляксандр Цішук быў моцна збіты падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску. Ён патрапіў у 4-ую клінічную бальніцу Менску, дзе яму была аказана дапамога. Уначы з дапамогай знаёмых яму ўдалося з’ехаць дадому. Цяпер стан здароўя яго адносна нармалізаваўся.

31 сакавіка Аляксандру Цішуку міліцыянты прапанавалі паехаць у міліцыю для дачы пісьмовых паказанняў наконт ягонай паездкі ў Менск, але ён адмовіўся. "Амаль гадзіну пяць міліцынтаў дзяжурылі каля хаты, па незразумелай прычыне быў адключаны хатні тэлефон, і я ўпэўнены, што ён увесь час праслухоўваецца" - распавёў ПАГОНІ актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international