Сёння адбудзецца першае паседжанне суда па пазовах "Аўтарадыё"

2011 2011-02-01T11:05:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bazan-autaradyjo.jpg
Дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан

Дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан

1 лютага адбудзецца першае паседжанне Вышэйшага гаспадарчага суда па пазовах дырэкцыі закрытага ўладамі "Аўтарадыё" да Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан, "у судзе працэс — грунтоўны, і Міністэрству інфармацыі давядзецца даказваць, што ў нас у эфіры былі сапраўды "экстрэмісцкія матэрыялы".

Ні ў прадпісанні наконт спынення вяшчання, ні ў папярэджанні, вынесеным Мінінфармацыі, няма ніякіх тлумачэнняў з гэтай нагоды, падкрэсліў кіраўнік радыё.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года "Аўтарадыё" атрымала прадпісанне РУП "БелДІЭ" Мінсувязі РБ пра спыненне дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Прадпісанне вынеслі на падставе рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні  188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Праляскоўскага. Камісія палічыла, што ў эфіры "Аўтарадыё" распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international