Гомельскі актывіст аштрафаваны за перадвыбарную агітацыю

2011 2011-02-01T09:39:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі каардынатар па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі 31 студзеня зноў паўстаў перад судом.

Паводле матэрыялаў справы, супрацоўнікі КДБ 1 снежня знялі на відэакамеру, як Жукоўскі з сябрам расклейваў аб'явы пра выступленне па тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Паводле меркавання спецслужбаў, актывісты парушалі заканадаўства — размяшчалі агітацыйныя матэрыялы ў месцы, не прызначаным для гэтых мэтаў.

На судзе Жукоўскі запатрабаваў перакладчыка з рускай на беларускую мову, але хадайніцтва было адхілена. Актывіст падкрэсліў, што закон ён не парушаў, бо размешчаныя ім аб'явы не з'яўляюцца агітацыяй. Ён звярнуў увагу суда, што супрацоўнікі КДБ сачылі за ім, гэта значыць ажыццяўлялі палітычны вышук, што забаронена Канстытуцыяй. Жукоўскі нагадаў суду, што доказы, здабытыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы.

Суд прызнаў Жукоўскага вінаватым і пакараў штрафам у памеры 175 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international