Мінюст звінавачвае БАЖ у парушэнні статуту

2011 2011-01-31T18:08:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ліст з Міністэрства юстыцыі прыйшоў у адказ на зварот БАЖ аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі журналістаў і перашкаджалі ім выконваць прафесійныя абавязкі 19–20 снежня.

Дакумент падпісаў 25 студзеня першы намеснік міністра А. Білейчык.

Міністэрства лічыць, што, выступіўшы «ў абарону беларускіх і замежных журналістаў, якія не маюць дачынення да БАЖ», журналісцкая арганізацыя парушыла адразу два пункты свайго статуту.

Першы з іх — пункт 2.3, які вызначае прадметам дзейнасці БАЖ кансалідацыю і каардынацыю высілкаў сябраў БАЖ (вылучана тлустым шрыфтам) з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню.

Другі — пункт 2.2.1, які называе адной з задач БАЖ абарону правоў і законных інтарэсаў сябраў БАЖ (зноў вылучана тлустым шрыфтам) у дзяржаўных органах і міжнародных арганізацыях.

Мінюст лічыць, што звесткі пра стварэнне журналістам перашкодаў у ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці прадстаўнікам праваахоўных органаў «не падмацаваныя доказамі». «Пры гэтым звестак аб прыналежнасці шэрагу журналістаў канкрэтных СМІ да БАЖ і аб акрэдытацыі дадзеных журналістаў няма», — падкрэслівае міністэрства.

Зварот да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора ГА «БАЖ» накіравала 24 снежня.

Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць яго па сутнасці, спаслаўшыся на тое, што журналісцкая арганізацыя не мае права прадстаўляць інтарэсы пералічаных у звароце грамадзян, — маўляў, гэта могуць рабіць толькі яны самі альбо іх законныя прадстаўнікі.

МУС адказала, што 19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць».

ГА «БАЖ» звярнулася да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора

«Вы інфармуеце пракуратуру пра збіццё чалавека, а тая пачынае высвятляць, ці з’яўляецеся вы законным прадстаўніком пацярпелага…»

Міністэрства ўнутраных спраў: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон

Венецыянская камісія: Мінюст парушыў дэмакратычныя нормы, калі вынес папярэджанне БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international