ЗША ўвялі санкцыі не толькі палітычныя, але і эканамічныя

2011 2011-01-31T23:55:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Услед за Еўрасаюзам санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ўвялі Злучаныя Штаты, пры гэтым санкцыі носяць не толькі палітычны, але і эканамічны характар.

У заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Філіпа Кроўлі гаворыцца, што Злучаныя Штаты аб’яўляюць аб увядзенні мер у адказ на «брутальнае падаўленне прэзідэнтам Лукашэнкам і ўрадам Беларусі дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў», «непрапарцыянальнае прымяненне сілы і затрыманне соцень дэманстрантаў, уключаючы пяцярых кандыдатаў у прэзідэнты, працяг рэйдаў супраць грамадзянскай супольнасці, СМІ і палітычных партый, закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску і фальсіфікацыі пры падліку галасоў».

ЗША аднавілі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў «Полацк Шкловалакно» і «Лідская лакафарба», пашырылі спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Паводле слоў Кроўлі, уезд у ЗША будзе забронены для тых асоб і членаў іх сем’яў, хто мае дачыненне да разгону акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску і наступных рэпрэсій у Беларусі.

«ЗША таксама працуюць над фінансавымі санкцыямі ў дачыненні да шэрагу асоб і прадпрыемстваў у Беларусі. Крытэрыем пападання ў гэты спіс стане дачыненне да дзеянняў па падаўленні дэмакратычных інстытутаў ці парушэння правоў чалавека пры дапамозе палітычных рэпрэсій», — сказаў Кроўлі.

Ён падкрэсліў, што ЗША настойваюць на неадкладным вызваленні ўсіх затрыманых і зняцці з іх усіх абвінавачанняў, спыненні рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі, а таксама павазе права на выказванне палітычных поглядаў, свабоду СМІ і развіццё грамадзянскай супольнасці. Паводле слоў Кроўлі, ЗША будуць рэагаваць і будаваць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасці з дзеяннямі беларускага ўрада.

«Прынятыя меры не скіраваныя супраць беларускага народа. Злучаныя Штаты плануюць павялічыць сёлета як мінімум на 30% дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і дэмакратычным палітычным партыям», — сказаў Кроўлі.

Ён заявіў, што ЗША дзейнічаюць у цеснай каардынацыі з ЕС і іншымі партнёрамі ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі і адказу на падзеі.

31 студзеня міністры замежных спраў краін ЕС заявілі пра візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку і яго старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international