Затрыманьні, зьвязаныя з падзеямі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, працягваюцца

2006 2006-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 сакавіка супрацоўнікі ДАІ на Віцебшчыне затрымалі аўтамабіль з 25 тысячамі ўлётак пад назовам "Народны кантроль", а кіроўцу, журналіста Вадзіма Баршчэўскага, і ягонага сына Алега змусілі паехаць у аддзел міліцыі Віцебскага раёну.

Некалькі гадзінаў міліцыянты пералічвалі ўлёткі, дзе былі перадрукаваныя аповеды жыхароў намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы, а таксама іхныя ўспаміны пра затрыманьні і суды.

На затрыманых Вадзіма і Алега Баршчэўскіх склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Пазьней Вадзім Баршчэўскі зьвярнуўся ў міліцыю, каб забраць сваю машыну, якую правяралі супрацоўнікі ДАІ. Тады міліцыянты зь Віцебскага РАУСу былі запатрабавалі, каб ён даў ім дадатковыя паказаньні: каму прызначаліся ўлёткі, як іх меркавалі распаўсюджваць і г.д.

Спадар Баршчэўскі сказаў, што на ўсе падобныя пытаньні будзе адказваць толькі ў судзе, і тое, калі яму гэтак параіць адвакат. Тады міліцыянты склалі на яго яшчэ адзін пратакол - пра непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international