27 жніўня 2002 года ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся паэт – Славамір Генрыхавіч Адамовіч.

2002 2002-08-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Славамір Генрыхавіч Адамовіч напісаў у ПЦ “Вясна” заяву наступнага зьместу:
“25.08.2002 я, на заклік КХП БНФ, прыйшоў да помніка Якубу Коласу, каб прыняць удзел у літаратурных чытаньнях, прысьвечаных 120-й гадавіне з дня нараджэньня названага пісьменьніка, Народнага паэта Беларусі. Мемарыяльнае мерапрыемства доўжылася з 12.00, прыкладна, да 12.20 (грамадзяне ўсклалі кветкі да помніка, потым пачалі чытаць творы Якуба Коласа). Аднак, як я ўжо згадаў, хвілін праз 20 грамадзянская ініцыятыва была груба перарваная міліцыяй. Я, а таксама сябры КХП БНФ спадары Уладзімір Юхо, Юры Беленькі ды іншыя, былі затрыманыя і дастаўленыя у РУУС Савецкага раёну г. Менску. Пасьля складаньня пратаколаў затрыманыя былі адпушчаныя (каля 2-й гадзіны дня). Прашу гэты факт адзначыць у праваабарончых матэрыялах Вашае арганізацыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international