"Мы стараемся быць моцнымі. Будзьце моцнымі й непахіснымі й Вы!"

2011 2011-01-31T12:02:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Малады Фронт” зьвярнуўся з адкрытым лістом да Міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу з нагоды 31 студзеня:

Шаноўныя Міністры!

Сёньня перад вамі стаіць складана задача: прыняцьцё візавых і эканамічных санкцыяў супраць злачынцаў і катаў беларускага народу. Напярэдадні з боку беларускіх уладаў была зроблена некалькі адкрыта паказных крокаў: выпусьцілі з СІЗА КДБ журналістаў Натальлю Радзіну, Сяргея Вазьняка, Ірыну Халіп, паэта й экс-кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева. Пра гэтыя падзеі ахвотна расказалі беларускія дзяржаўныя медыі, якія чамусьці змаўчалі, на якіх умовах палітьвязьняў выпусьцілі з СІЗА, а гэтаксама пра дзясяткі абвінавачаных і падазраваных па справе пра масавыя беспарадкі й злоснае хуліганства, якіх працягваюць утрымоўваць у зьняволеньні.

Палітычны гандаль ужо пачаўся. Дык час Эўропе стаць на месца моцных, а не слабых. Час увесьці жорсткія санкцыі і не здымаць іх да поўнага выкананьня патрабаваньняў міжнароднай і беларускай дэмакратычных супольнасьцяў.

У адваротным выпадку Эўропа зноўку будзе абведзеная вакол пальца, й ёй прыйдзецца на правах тых, хто прайграў, “выкупляць” Някляева, Халіп, Радзіну й Вазьняка, якіх павернуць назад у СІЗА, а гэтаксама дзясяткі іншых людзей, зьняволеных на тэрміны да 15 год.

Паводзіны дзеючага кіраўніка краіны, які адчувае сваю беспакаранасьць нават за самыя цяжкія злачынства супраць беларускага народа, - гэта абраза Эўропе і ўсяму цывілізаванаму сусьвету. Нельга дапусціць, каб зьдейсненыя паказныя крокі зацямнілі Вам вочы, а ілюзія дэмакратыі замяніла рэальную лібэралізацыю. Але на выбарах мы пабачылі, што рассыпалася нават гэтая ілюзія. Эўропа не павінна паўтарыць сваіх ранейшых памылак у стаўленьні да дыктатара.Як паказвае практыка, дыктатура разумее толькі мову санкцый.

Пяцёра сяброў нашай арганізацыі знаходзяцца за кратамі: Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Эдуард Лобаў, Уладзімір Яроменак, Алесь Кіркевіч. Сярэдні ўзрост актывістаў “Маладога Фронту” – 21 год. Што ж гэта за “законная” і “моцная” ўлада, што адпраўляе у турмы бяскрыўдных юнакоў? Такія паводзіны – сьведчаньне страху й слабасьці перад сваім народам. А значыцца, супольна мы маем усе шанцы перамагчы слабака.

Мы стараемся быць моцнымі. Будзьце моцнымі й непахіснымі й Вы!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international