У Мазыры супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у члена АГП Леаніда Арлова

2011 2011-01-29T11:39:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мазыры 28 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі вобыск на лецішчы і ў кватэры члена Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Арлова.

Як паведаміў Арлоў БелаПАН, вобыск праводзіўся па пастанове намесніка начальніка Гомельскага УКДБ, у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску.

"Прыйшлі раніцай да мяне на працу, растлумачылі, што трэба правесці вобыск, паехалі на лецішча і дамоў. Канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы выбарчай кампаніі, больш забраць было няма чаго, бо ў маі яны ўжо экспрапрыіравалі камп'ютары, факсы, тэлефоны, множную тэхніку", — паведаміў ён.

Арлоў працуе загадчыкам кафедры эканомікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Шамякіна. Падчас выбараў збіраў подпісы за Яраслава Раманчука. Вясной 2010 года ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", у маі 2010 года ў Арлова, як і ў іншых актывістаў кампаніі, прайшоў вобыск, у ходзе якога канфіскавалі аргтэхніку.

"Гэтыя вобыскі, допыты — бессэнсоўная сітуацыя, якая ідзе зверху ўніз. Асабліва тут, на "ніжніх паверхах", у шараговых актывістаў няма чаго шукаць", — пракаментаваў член АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international