Актывістку БХД з Мастоў Алену Давідовіч папярэдзілі за “неналежнае выхаванне дзяцей”

2011 2011-01-28T15:21:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пагрозы пазбавіць яе 5-гадовай дачкі і гадавалага сына Алена Давідовіч чула яшчэ ў апошнія дні 2010 года, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў. Падставай для гэтых пагроз Алена лічыць сваю дзейнасць па назіранню за выбарамі, а таксама падпісанне ў ліку іншых актывістаў скаргу на раённую адміністрацыю. Скарга датычылася зладжанай мясцовымі чыноўнікамі сустрэчы ўдзельнікаў перадвыбарчага аўтапрабегу “За Беларусь!”, арганізаванага замежнымі грамадзянамі з мэтай агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Мастоўская раённая газета “Заря над Нёманам” тады паведаміла, што гасцей-расіян (агітатараў за А.Лукашэнку) цёпла сустрэлі намеснік старшыні райвыканкаму Таісія Мурына і кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі” В.Ціхановіч. Па дзіўным супадзенні, менавіта Т.Мурына, якая курыруе ў выканкаме пытанні “развіцця сацыяльнай сферы”, кіруе камісіяй па справах непаўнагадовых. Да таго ж, В.Ціхановіч з’яўляецца таксама загадчыкам рана, а на выбарах уваходзіў у склад камісіі на адным з выбарчых участкаў, дзе пабывала А.Давідовіч як назіральнік. Прозьвішчы абодвух гэтых  людзей згадваліся ў перадвыбарчай скарзе, якую падпісала Алена.

27 снежня кватэру, дзе жыве Алена Давідовіч з дзецьмі, наведала інспектар камісіі па справах непаўнагадовых, якая правяла праверку ўмоў пражывання дзяцей. “Ніякіх пісьмовых дакументаў на яе прыход не было, -- узгадвае Алена. – Яна сказала, что на мяне быццам бы паступіла скарга на тэлефон начальніка РУУС ад кагосьці з суседзяў”. Пасля праверкі Алена асабіста пагутарыла з усімі суседзямі па пад’ездзе: па іх словах, ніхто ніякіх скаргаў на яе не заяўляў. Аднак, прыйшоўшы на гутарку ў камісіію па позве 28 студзеня, Алена ўбачыла, што афіцыйна падставай для ўвагі да яе асобы стала... ананімная скарга, датаваная 16-м снежня.

“Не ведаю, хто мог яе напісаць, але калі гэта сапраўды так, то гэта было зроблена акурат пасля пачатку майго назірання за ходам папярэдняга галасавання, што пачалося 14 снежня”, -- заўважае Алена Давідовіч.

Таксама актывістка прыгадвае, што скрыню на выбарчым участку, які наведала першым, ахоўвала ўчастковая інспектарка па справах непаўнагадовых. Цікава, што да гэтага ўчастку адносіцца і садок, які наведвае дачка Алены Давідовіч.

За актыўную маці заступілася сацыяльны работнік дзіцячага садка, якая даведалася пра паседжанне камісіі ўсяго за гадзіну. Суседзі па доме таксама кажуць, што гатовыя прыйсці ў суд і распавесці, што Алена – добрая маці, якая глядзіць дзяцей добра і займаецца з імі замежнымі мовамі.    

Рашэнне камісіі аб вынясенні А.Давідовіч папярэджання за “неналежнае выхаванне дзяцей” падпісалі намеснік старшыні райвыканкама па развіцці сацыяльнай сферы Т. М. Мурына і інспектарка міліцыі А.Г.Опалева.              

“Я не лічу, што гэта помста, я лічу, што гэта тэрор”, -- казала Алена Далідовіч, толькі атрымаўшы павестку. “Дзякуй богу, што ўсё скончылася добра, дзеці са мной – гэта самае галоўнае”, -- падсумоўвае яна зараз.

Цікава, што ні ў намесніка старшыні “вертыкалі”, ні ў інспектаркі міліцыі, жанчын вельмі занятых на працы, ніхто і не думае пытацца, як яны выхоўваюць сваіх дзяцей і калі паспяваюць імі займацца.               

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international