Арцём Грыбко – 37-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-28T14:41:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valadarka02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага

Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул.Валадарскага.

У якасці пацверджання месцазнаходжання Арцёма Грыбко яго сваякі прыводзяць лісты ад маладзёна, якія атрымала яго маці.  

Арцём Грыбко быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту на “Валадарку”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international