Від на жыхарства – у абмен на лаяльнасьць да дыктатуры

2011 2011-01-28T13:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalincau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Калінцаў на пікеце ў Полацку

Аляксандр Калінцаў на пікеце ў Полацку

У дачыненьні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі.

Падствай для такога рашэньня паслужыў удзел Калінцава ў пікеце салідарнасьці 19 студзеня. Актывісты выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі "Свабоду зьняволеным!" і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ. За гэта іх затрымалі міліцыянты. На другі дзень адбыўся суд і Калінцава пакаралі штрафам у 70 тысячаў рублёў.

Такім чынам улады горада палічылі, што для Беларусі гэты чалавек будзе небесяпечны і лепей пазбавіцца ад яго.

Некалькі слоў пра “persona non grata”:

Калінцаў Аляксандр Віктаравіч, беларус, які атрымаў від на жыхарства ў Беларусі ў 1995 годзе, прыехаўшы з Малдовы. Тут ён вучыўся, працаваў і працуе зараз. Тут жывуць ягоныя блізкія сваякі і сябры. Тут яго рэальная радзіма. За ўсе 16 год жыцьця ў Беларусі не меў аніякіх праблемаў з праваахоўнай сістэмай.

Дык у чым віна Калінцава? Толькі ў тым, што ён выказаў сваю нязгоду з масавымі парушэньнямі элементарных грамадзянскіх правоў у Беларусі і меў пры гэтым “нахабства” адкрыта выказаць свой пратэст. Відавочна, што такая форма помсты актывістам -- антыканстытуцыйная і супрацьзаконная.

На практыцы нярэдка здараецца, што грамадзяне, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, вядуць асацыяльны лад жыцьця, трапляюць пры гэтым ў поле зроку міліцыі, аднак служба грамадзянства і міграцыі імі не цікавіцца.

У выпадку з Калінцавым адзначаецца палітычная замова уладаў. І гэта лёгка падмацаваць яшчэ адным прыкладам.

4 студзеня маці змешчанага ў СІЗА КДБ расіяніна Івана Гапонава, Сабіры Акішаўне Атакішыевай,  паведамілі аб тым, што супраць яе сына распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым паступіла з двух крыніц -- ад адваката Івана і з расійскай амбасады.

Паводле беларускіх законаў, адной з падставаў страты віду на жыхарства ў Беларусі з'яўляецца парушэньне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое выявілася ў крымінальным злачынстве альбо ў адміністрацыйным правапарушэньні. У такім выпадку візавая служба па месцы рэгістрацыі такой асобы пачынае працэс па ануляваньні права на жыхарства.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international