Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Кіраўніку консульскага аддзелу польскай амбасады Кшыштафу Сьвідэрэку дазволілі наведаць Марыюша Машкевіча, які знаходзіцца ў рэанімацыі.

31.03.2006.

Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкім пляцы, 29 сакавіка быў пераведзены ў рэанімацыю першай мінскай клінікі. У сьпецпрыёмніку на Акрэсьціна спадар Машкевіч скардзіўся на моцны боль у грудной клетцы, і яго даставілі ў шпіталь з падазрэньнем на інфаркт.

30 сакавіка наведаць былога пасла дазволілі кіраўніку консульскага аддзелу польскай амбасады Кшыштафу Сьвідэрэку, пра што ён паведаміў радыё Свабода: "Учора мяне не пусьцілі. Я там быў, як толькі даведаўся, што спадара Машкевіча перавезьлі з арышту ў шпіталь. Калі даведаліся, што ён у рэанімацыі, то пачалі ўсе трывожыцца: што здарылася... Яго прывезьлі з болямі ў раёне сэрца. І паклалі ў рэанімацыю толькі таму, што ў кардыялягічным аддзяленьні не было вольнага месца?!"

Лекары адмовіліся падаваць інфармацыю пра стан здароўя спадара Машкевіча і адсылалі да старшыні камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Піневіча, і той адказаў: "Нічога цяпер асабліва не пагражае. Гэта хранічнае захворваньне, ішэмічная хвароба сэрца. На інфаркт нічога нам пакуль не паказвае. Мабыць, нейкія стрэсорныя ўзьдзеяньні адбіліся на ягоным стане. На наш погляд, можа, яшчэ дзень-два трэба паляжаць у шпіталі, каб дактары крыху паназіралі".

Спадар Машкевіч скардзіўся, што быў зьбіты, калі яго везьлі з плошчы ў турму на вуліцу Акрэсьціна. А потым да яго доўга не дапускалі польскіх дыпляматаў і лекара. Амбасада Польшчы перадала ноту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, у якой прасіла дазволу на мэдычнае асьведчаньне Марыюша Машкевіча. Дзьмітрый Піневіч сказаў, што гэтае асьведчаньне было праведзена:
"Мы не знайшлі ніводнага сымптому, які паказваў бы на нейкае зьбітае скураное покрыва ці нешта яшчэ — ня бачылі".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования