Да Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат

2011 2011-01-28T09:18:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат. Пра гэта charter97.org распавяла Ала Ўладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.

Па словах адваката, "Дух Андрэя Алегавіча не зламаны, трымаецца добра, нага зажывае".

Нагадаем, падчас разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў кандыдат у прэзідэнты быў жорстка збіты, яму пашкодзілі нагу.

Андрэй Алегавіч за месяц не атрымаў ніводнага ліста ад родных. Больш ніякай інфармацыі адвакат Павал Сапелка, які даў падпіску пра неразгалошванне, паведаміць не можа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international