У Вярхоўны суд будуць накіраваныя скаргі Штабоў экс-кандыдатаў у Прэзідэнты РБ з патрабаваньнем прызнаньня вынікаў выбараў несапраўднымі

2006 2006-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга ў Вярхоўны суд з патрабаваньнем прызнаць мінулыя прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі падрыхтавана штабам Аляксандра Казуліна, бліжэйшым часам будзе перададзена ў Вярхоўны суд. Аналагічную скаргу другі апазыцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч мяркуе падаць 31 сакавіка.

Кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб паведаміў радыё Свабода, што скарга ў Вярхоўны суд складае больш за 450 старонак. Гэта своеасаблівы маніторынг парушэньняў выбарчага заканадаўства пад час усіх этапаў кампаніі: "Мы паведамілі пра ўсе, на наш погляд, парушэньні заканадаўства пад час выбараў, што былі зафіксаваны, пра рэакцыю ЦВК на ўсе нашы прапановы й скаргі, а таксама пра тое, што мы высьветлілі й бачылі пад час назіраньня за выбарамі".
Паводле Мечыслава Грыба, для прызнаньня выбараў несапраўднымі суду дастаткова вывучыць інфармацыю пра няроўныя ўмовы для кандыдатаў; парушэньні падчас датэрміновага галасаваньня й падліку галасоў; абмежаваньні ў працы назіральнікаў.

Аналагічную скаргу на прызнаньне выбараў 19 сакавіка несапраўднымі і прызначэньне паўторных выбараў падрыхтавалі і ў штабе Аляксандра Мілінкевіча. Кіраўнік юрыдычнай службы штабу Ўладзімер Лабковіч распавёў: "Першая частка — тое, што адбывалася да дня галасаваньня. Гэта і парушэньні пры фармаваньні камісіяў, і абмежаваньне магчымасьцяў агітацыі, і выключная агітацыя за Лукашэнку па тэлебачаньні. Другі блёк — парушэньні пад час галасаваньня (датэрміновага, у дамах, на ўчастках), у працэсе падліку галасоў. Падаюцца сотні фактаў гэтых парушэньняў. Ёсьць вялікія дадаткі да скаргі, якія паказваюць, што сыстэмна па ўсёй краіне адбываліся фальсыфікацыі".

У выбарчых штабах і Мілінкевіча, і Казуліна ня маюць асаблівых ілюзіяў наконт вынікаў разгляду іхных скаргаў у Вярхоўным судзе і нават наконт рэальнасьці такога разгляду.

Адзін з распрацоўшчыкаў Выбарчага кодэксу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі кажа, што беларускі выбарчы закон, адрозна ад украінскага, не прадугледжвае магчымасьці скасаваньня вынікаў выбараў цалкам, і такім чынам Вярхоўны суд можа разглядаць скаргі толькі на нейкія канкрэтныя парушэньні.

Тым часам, як паведаміў Мечыслаў Грыб, пасьля разгляду скаргі ў Вярхоўным судзе выбарчы штаб Аляксандра Казуліна будзе пераўтвораны ў Камітэт вызваленьня экс-кандыдата на прэзыдэнта, які цяпер знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international