Анатоль Лябедзька дагэтуль не атрымлівае лістоў ад жонкі і сына

2011 2011-01-27T09:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26 студзеня родныя старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі атрымалі другі ліст за-за кратаў. Як пазначана на канверце, ён быў адпраўлены ўчора, 25 студзеня.

“У мяне ўсе нармальна, - піша Анатоль Лябедзька. - Здаровы! Чытаю Булгакава, Маркеса. Што дытычыць будучынi, то вы ведаеце, што я аптымiст. Быў iм i застаюся. Не навiна для вас, што з адвакатам камунiкацыi няма з мiнулага года. Усiм мае найлепшыя i шчырыя прывiтаннi. Кожны дзень у супе лаўровы лiсток, гэта значыць, пра мяне памятаюць!”

Як распавёў нам сын палітзняволенага Арцём Лябедзька, у лісце бацька таксама адзначае, што перадачы атрымлівае, піша, што турбуецца за здороў’е бацькоў, а таксама просіць перадаць цёплыя рэчы.

“Наогул настрой ліста даволі аптымістычны, наколькі гэта можа быць у такой сітуацыі, - кажа Арцём. - Адзінае, што засмучае, гэта тое, што нашыя лісты ён па-ранейшаму не атрымлівае”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international