ПЭН-цэнтры 4 краін сумесна заклікаюць вызваліць Някляева

2011 2011-01-26T17:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі ПЭН-цэнтраў чатырох краін заклікаюць да вызвалення з турмы паэта, ганаровага старшыню Беларускага ПЭН-цэнтра кандыдата ў прэзідэнты Ўладзімера Някляева. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў польскага, чэшскага, літоўскага і кітайскага ПЭН-цэнтраў, прынятай ў Варшаве.

"У асобе Уладзіміра Някляева абараняем свабоду слова, правы чалавека і грамадзянскія правы, абараняем цывілізацыю", - адзначае старшыня польскага ПЭН-цэнтру Адам Поморскі.

- Дыктатуры, што змагаюцца са свабодай слова і думкі, з журналістамі і пісьменнікамі ніколі не маюць добрага канца. У гістарычнай перспектыве дыктатура ў гэтай барацьбе прайграе. Хоць гэта і прычыняе шмат пакутаў сучаснікам, гісторыя сведчыць што дыктатура асуджана на паражэнне.

Старшыня польскага ПЭН-цэнтра Адам Паморскі назваў сумесную заяву "беспрэцэдэнтнай" у гісторыі Міжнароднага ПЭН-цэнтру. Напісанне заявы ён матываваў "выбітнасцю" сітуацыі. "Яшчэ такога не было, каб пазбавілі волі кіраўніка якога-небудзь нацыянальнага аддзела ПЭН-клуба, - адзначыў Адам Паморскі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international