viasna on patreon

У Магілёве затрыманы Сяргей Нягацін

2011 2011-01-27T12:33:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

Адміністратыўная справа Сяргея Нягаціна будзе разглядацца 28 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Грамадскага актывітса будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

***

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паведамляе пра затрыманне грамадскага актывіста Сяргея Нягаціна.

Па словах праваабаронцы, сябра ПБНФ Сяргей Нягацін паведаміў па тэлефоне, што яго затрымалі ў пад’ездзе яго дома, калі ён выйшаў з кватэры. Зараз грамадскі актывіст знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе, дзе на яго складаюць пратакол за акцыю салідарнасці з семьямі зніклых, праведзеную у Магілёве 16 студзеня.

Нагадаем, што аналагічныя пратаколы ўжо былі складзены на грамадскіх актывістаў Валянціна Лабачова і Наталлю Шкадун.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства