Суд над Міхасём Лебедзем

2011 2011-01-27T11:19:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Маскоўскага раёна Мінска судзяць 33-гадовага Міхася Лебедзя, якога 20 снежня  затрымалі спецназаўцы па дарозе ў Чырвоны касцёл на службу. Мужчыну тады збілі з ног, нанеслі некалькі ўдараў дубінкай і нагамі і за ногі пацягнулі ў аўтазак.

— Я быў ужо ў некалькіх метрах ад выхаду з метро, як пачуў за спіной нейкі шум. Азірнуўся і пачуў: “Чаго глядзіш?!” Гэты быў спецназавец. Ён мяне адразу пасля гэтага ўдарыў і моцна штурхнуў. Я не ўтрымаўся на нагах. Да яго падбеглі іншыя і пачалі мяне збіваць. Я страціў прытомнасць. Ужо потым у міліцыі Маскоўскага раёнf, куды мяне прывезлі, я даведаўся, што ў той дзень на плошчы Незалежнасці была нейкая акцыя і яе разагналі, — распавёў “Народнай Волі” Міхась Лебедзь. — Я сказаў міліцыянерам, што кепска сябе адчуваю, а яны мяне адсылалі адзін да аднаго і “хуткую” не выклікалі. Яны мяне фатаграфавалі і ў іх на здымках застаўся мой акрываўлены твар. Апроч таго, яны пацягнулі мяне здымаць адбіткі пальцаў. Толькі ў 12 ночы мяне разам з затрыманымі маладымі людзьмі павезлі на Акрэсціна. Там супрацоўнікі спецпрыёмніка, паглядзеўшы на мяне, выклікалі “хуткую”.

Мяне адвезлі ў  10 клінічны шпіталь. Напісалі, што атрымаў ўшыбы, траўму правага бядра. А ле мне нанеслі ўдары і па пазваночніку,  і вось сёння я мусіў рабіць тамаграму, бо цяпер з-за траўмы пачаліся праблемы. Але прыйшоў на суд. Мяне маглі і раней судзіць, але міліцыянеры пераблыталі ў позве суды”.

 Міхась Лебедзь не быў на акцыі 19 снежня. Ён не ведаў пра акцыю, якую спрабавалі правесці актывісты дэмакратычнага руху 20 снежня. Нягледзячы на гэта, яго брутальна затрымалі падчас зачысткі і на збітага чалавека, які час ад часу страчваў прытомнасць,  склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пры гэтым чалавека трымалі ў міліцыі амаль 6 гадзін, фатаграфавалі, бралі адбіткі пальцаў і так і не выклікалі яму “хуткую”. 

Справу Міхася Лебедзя разглядае суддзя Маскоўскага суда Яўген Хаткевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international