Выкладчыка БНТУ звольнілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня

2011 2011-01-27T09:04:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

Як стала вядома charter97.org, адміністрацыя ВНУ вымусіла Андрэя Якаўлевіча напісаць заяву пра звальненне "па згодзе бакоў".

Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 снежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там жа ён адсвяткаваў свой дзень нараджэння 31 снежня.

Разам з Андрэем 19 снежня была затрыманая яго жонка 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна і сын. Сяброўка затрыманай Людміла пасля затрымання распавяла, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную дэманстрацыю.

Па словах Людмілы, верагодна, што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання. Святлана з’яўляецца выкладчыцай у БНТУ.

Сама Святлана пазней абвяргла інфармацыю пра абставіны затрымання яе сям'і на плошчы Незалежнасці падчас разгону акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international