Жыхар вёскі Старое Сяло Жабінкоўскага раёну Берасьцейшчыны Васіль Андрасюк пакараны штрафам за распаўсюд брашуры з дакладам Адрыяна Севярына - сьпецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі

2006 2006-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыянты затрымалі спадара Андрасюка на вуліцы Савецкай ў Берасьці яшчэ 17 студзеня. У ягонай торбе знаходзіліся 447 асобнікаў брашуры "Рэспубліка Беларусь: Пытаньне аб парушэньні правоў чалавека і асноўных свабодаў ў любой частцы сьвету". У брашуры быў надрукаваны даклад сьпецдакладчыка Адрыяна Севярына, зроблены ім у Камісіі па правах чалавека ААН летась у красавіку.

Абвінаваціўшы Васіля Андрасюка ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, выдадзенай з парушэньнямі ўстаноўленага парадку, увесь наклад быў адабраны, а справу перадалі на разгляд адміністратыўнай камісіі. У часе разгляду супрацоўнікі прадстаўніцтва ААН у Беларусі спасылаліся на Дэкларацыю, паводле якой распаўсюд зьвестак і ведаў пра агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды павінен заахвочвацца і абараняцца. Нягледзячы на гэтыя тлумачэньні, адміністратыўная камісія Ленінскага раёну Берасьця вырашыла пакараць спадара Андрасюка штрафам памерам 100 тысячаў рублёў і канфіскаваць затрыманую літаратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international