Сяржук Семянюк: “Прыходзяць людзі і падпісваюць паручальніцтва адразу за ўсіх зняволеных”

2011 2011-01-26T12:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ужо больш за два тыдні на Ўправе Партыі БНФ збіраюць подпісы пад паручальніцтвамі за тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і ў следчым ізалятары на Валадарскага. За тых людзей, хто стаў ахвярай падзей 19 студзеня ў цэнтры Мінска. Людзі пад сваю адказнасць просяць змяніць тым, хто знаходзіцца за кратамі меры стрымання – вызваліць іх да суда пад падпіску аб нявыездзе. Карэспандэнт www.Euramost.org даведаўся ў сакратара Ўправы Партыі БНФ Сяржука СЕМЯНЮКА, як рухаецца зборо подпісаў пад паручальніцтвамі.

--Ці вялі вы падлік колькасці тых, хто падпісаўся пад паручальніцтвамі за зняволеных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў?

--Дакладна не падлічвалі. Але магу сказаць, што ўжо падпісаліся людзе прыблізна пад 700 паручальніцтвамі. Хачу толькі адзначыць, што гэта лічба тычыцца толькі Мінска. Некалькі дзён таму распачаўся такі збор па краіне. Мы будзем даваць інфармацыю пра тое, якія гарады далучыліся. Будзем даваць кантакты людзей, які гэтым займаюцца. Але магу сказаць, што каля сарака гарадоў дадасца да гэтай акцыі. І таму, зараз тэмпы збораў будуць большыя.

--А ці ёсць хаця б прыблізная інфармацыі наконт таго, за каго часцей падпісваюцца, за каго больш паручальніцтваў сабралі?

--На дзіва, няма вялікага падзелу – за каго людзям падпісвацца. Натуральна, за кандыдатаў у прэзідэнты падпісваюцца крыху больш. Часам прыходзяць людзі, якія кажуць: “Хачу адразу за ўсіх кандадатаў паручыцца!” Некаторыя прыходзяць і кажуць: “За ўсіх падпішуся!” А некаторыя выбіраюць, за каго падпісацца, выпадкова – бяруць, да прыкладу, пяць паручальніцтваў за любога са зняволеных. Таму і набіраецца прыкладна аднолькавая колькасць ва ўсіх, але ў кандыдатаў крышачку больш.

--А ці адносілі ўжо колькі падпісаных паручальніцтваў у Генпракуратуру, КДБ ці ў якую іншую ўстанову?

--У нас такая дамоўленасць існуе – мы гэтыя паручальніцтвы збіраем, а пасля перадаём адвакатам. А яны будуць з імі далей працаваць. Пакуль адвакатам сабраныя паручальніцтва не перадавалі. Пакуль вырашылі больш акумуляваць іх у сябе. Зрэшты і самі адвакаты кажуць: “Пакуль збірайце”, таму, пакуль мы іх не адносілі.

--А ці вызначылі вы ці адвакаты тыя тэрміны, да якіх вам “пакуль збіраць” гэтыя паручальніцтва?

--Будзем збіраць да таго часу, пакуль не вызваляць апошняга, гэта дакладна. Але перадаваць іх і выкарыстоўваць будзем раней, натуральна. Мяркую, што дзесці ўжо праз тыдзень мы першуб пачку перададзім адвакатам. І працягнем збіраць далей.

--А далей, атрымліваецца, адвакаты будуць самі вырашаць, якім чынам гэтыя паручальнітва пускаць, як кажуць, “у справу”?

--Безумоўна, яны будуць самі гэта вырашаць. Я так разумею, што яны будуць спрабаваць іх прымацаваць да справы крымінальнай. Бо, на колькі я разумею, юрыдычна гэтыя паручальніцтва сапраўды маюць сілу. Сапраўды, з гэтымі паручальніцтвамі неабходна звяртацца ў пракуратуру і прасіць, каб змянілі зняволеным меру стрымання. І адна справа, калі паручыліся два грамадзяніна, і зусім другая – калі за зняволенага паручыліся 300 ці 500 чалавек. Такія паручальніцтвы ў любой нармальнай краіне павінны мець юрыдычную сілу. А вось як павядзе сябе пракуратура Беларусі – будзем глядзець.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international