Польскія адвакаты падтрымалі беларускіх калег

2011 2011-01-25T16:09:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія па правах чалавека пры Вярхоўнай радзе Адвакацкай палаты Рэспублікі Польшча распаўсюдзіла заяву, у якой выказала сваю глыбокую занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што арыштаваныя ў сувязі з пратэстамі, якія адбываліся ў Мінску 19-20 снежня 2010 года, асобы, у тым ліку чатыры кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не забяспечаныя адпаведнымі магчымасцямі для кантакту з адвакатамі, што прадстаўляюць іх інтарэсы.

Недапушчальным з'яўляецца прыцягненне да прававой адказнасці, якая, у прыватнасці, датычыцца права на прафесійную дзейнасць, адвакатаў у сувязі з характарам абвінавачванняў сваіх кліентаў, - гаворыцца ў заяве.

- Гэта немінуча прывядзе да сітуацыі, калі права на абарону для пэўных катэгорыяў грамадзянаў зробіцца толькі бачнасцю. Дзеянні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абражаюць прынцыпы незалежнасці адвакацкай прафесіі, і, такім чынам, права на абарону  і справядлівы судовае разбіральніцтва. У дадзеных акалічнасцях польскія адвакаты не могуць заставацца абыякавымі.

Ад імя Камісіі па Правах чалавека пры Вярхоўнай радзе Адвакацкай палаты заяву падпісаў старшыня Мікалай Петшак.

Заява польскіх адвакатаў у першую чаргу накіраваная ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскую Калегію адвакатаў, Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктару Гайсёнку.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international