Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-01-25T13:26:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Чарговы выпуск складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Па-ранейшаму, асноўныя факты парушэнняў правоў чалавека так ці інакш звязаныя з мірнай дэманстрацыяй пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Плошча-2010, што прайшла 19 снежня ў сталіцы. Ні на дзень не спыняюцца допыты і ператрусы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. На мінулым тыдні грамадскасць акцыямі салідарнасці адзначыла падзеі таго драматычнага вечара. У выніку - новыя штрафы і суткі. Расповед пра гэта ў рубрыцы "Хроніка перасьледу".

20 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, у якой былі вылучаны патрабаванні неадкладна ўвесці санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі. У першым пункце дакумента гаворыцца, што прэзідэнцкія выбары 19 снежня 2010 не адпавядалі міжнародным стандартам і прайшлі са шматлікімі сур’ёзнымі парушэннямі, адзначанымі АБСЕ. У сувязі з гэтым Еўрапарламент заклікаў да новых выбараў, якія б былі праведзены адпаведна міжнародным стандартам. "Канчатковае рашэнне па Беларусі будзе 31 студзеня будуць прымаць міністры замежных справаў краінаў Еўрасаюзу.

21 студзеня Аляксандр Лукашэнка ў чацьверты раз прысягнуў верна служыць народу Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым дыпмісіі ЕС праігнаравалі ўрачыстую цырымонію інаўгурацыі, у гэты час яны сустракаліся з беларускімі праваабаронцамі. Пра гэта і не толькі – у рубрыцы “Падзея тыдя”.

Госць праграмы - старшыня шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла. Напачатку снежня мінулага году, падчас выбарчай кампаніі,  Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла яму ў візе. Гэта ўжо чацвёртая адмова Марціну Углу з боку беларускіх уладаў. Апошні раз ён змог наведаць нашу краіну ў чэрвені 2006 году. Арганізацыя Östgruppen заўсёды пільна сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і аператыўна рэагуе на парушэнні. Шведскія праваабаронцы займаюць цвёрдую пазіцыю ў падобных пытаннях і рашуча выступаюць у падтрымку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія падпадаюць пад рэпрэсіі за сваю прыхільнасць да дэмакратыі. Не засталіся па-за ўвагай Östgruppen прэзідэнцкая кампанія-2010 і паслявыбарчыя падзеі ў нашай краіне. У інтэрвію Марцін Угла выказвае свой погляд на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і дае ацэнку таго становішча, у якім зараз вымушаны працаваць беларускія праваабаронцы.

Завершыць праграму традыцыйная рубрыка “Захаваем жыцьцё”, прысвечаная кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі гурту “Вялікае княства” з альбому “Голас Дажджу”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

http://spring96.org/sites/default/files/2011-01-25_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international