Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць увесьці візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі

2011 2011-01-24T20:52:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/libereco.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco зьвярнулася да ўраду краіны з заклікам аб неадкладным увядзеньні візавых санкцыяў у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі.

“Было б цалкам непрымальна і шкодна для рэпутацыі нашай краіны, калі б апошняму дыктатару Еўропы дазволілі катацца на лыжах у Швейцарыі, усяго праз некалькі тыдняў пасьля таго, як ён санкцыянаваў зьбіцьцё і затрыманьне апазіцыйных палітыкаў”, – кажа старшыня Libereco Switzerland Марцін Штадэльман.

“Польшча ўжо ўвяла візавыя санкцыі супраць дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і парушэньні правоў чалавека. Швейцарыя мусіць зрабіць тое ж самае”, – адзначаецца ў заяве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international