Прысуд Гарэцкаму пакінулі ў сіле

2011 2011-01-24T16:11:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна па справе журналіста Барыса Гарэцкага. Рашэнне было агучана сёння а 15-й гадзіне. 

Такім чынам, рашэнне аб адміністратыўным арышце журналіста на 14 сутак засталося ў сіле.

Яго звінавацілі 18 снежня паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Суд (суддзя Хаткевіч) прыслухаўся да сведчання міліцыянта Кірычука, які заявіў, што то 19 снежня на плошчы Незалежнасці Барыс актыўна ўдзельнічаў у недазволенай вулічнай акцыі — у прыватнасці, выкрыкваў лозунгі.

Довады адваката і дакументальнае пацвярджэнне таго, што журналіст выконваў на плошчы рэдакцыйнае заданне Радыё «Рацыя», не былі прынятыя да ўвагі ні судом першай інстанцыі, ні пры касацыйным разглядзе.

Барыс адбыў за кратамі палову свайго тэрміну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international