Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа сустрэўся з правабаронцамі “Вясны”

2011 2011-01-24T12:35:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tomas-melia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча салідарнасці з кіраўніцтвам “Вясны” доўжылася больш за гадзіну і была досыць інфарматыўнай. Высокага госця цікавіла сітуацыя з правамі чалавека пасля 19 снежня.

Правабаронцы распавялі Томасу Меліа аб ціску на сваякоў вязняў КДБ, аб ціску на іх адвакатаў. У сітуацыі, што склалася вакол арыштаваных, зазначыў юрыст В.Стэфановіч, палітвязні  абсалютна безабаронныя: з імі не могуць сустрэцца ні сваякі, ні адвакаты, іх стан здароўя застаецца невядомым. Фактычна вакол гэтых людзей штучна створаны ўладамі інфармацыйны вакуум з мэтай застрашвання. Была абмалявана і агульная сітуацыя ў краіне пасля 19 снежня: новыя затрыманні, ператрусы, арышты, выклікі на допыты, якія праходзяць перманентна літаральна па ўсёй краіне.

“Мы распавялі пра тую хвалю рэпрэсій, якая не спыняецца, -- кажа Валянцін Стэфановіч, -- Зараз выразна бачна, што крымінальная справа аб масавых беспарадкаў мае на мэце толькі адно: ціск на грамадства, яго запалохванне”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international