Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча. Зараз ён на волі

2011 2011-01-24T11:33:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barbarych.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіста Радыё Рацыя Гену Барбарыча толькі што вызвалілі з КГБ. Загадалі сцерці запісы размовы з сваякамі вязняў "амерыканкі". І на гэтым прэтэнзіі органаў скончыліся. Відаць у КГБ палічылі, што скандала з арыштам Барыса Гарэцкага цалкам дастаткова і не варта другі раз наступаць на тыя самыя граблі.

* * *

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад сваякоў палітвязняў, толькі што ў Клубе імя Дзяржынскага затрымалі журналіста Генадзя Барбарыча. Ён браў інтэрв’ю ў жанок арыштаваных. Да яго падышлі кадэбісты, запыталіся дакументы і чаму ён там. Пасля гэтага яго павялі з сабой.

Сваякі вязняў чакаюць з перадачамі ўнутры клуба імя Дзяржынскага — дома культуры КДБ. Бо ім забаранілі стаяць з перадачамі каля самога будынку. Гэта стварала нявыгадную для ўладаў карцінку. Каб перадаць гасцінцы сваякам, ім прыходзіццак прастойваць некалькі гадзін штодзень.

Генадзь Барбарыч — адзін з самых дасведчаных рэпарцёраў. Доўгі час ён працаваў у газеце «Беларусы і рынок». Апошнім часом ён супрацоўнічаў з радыё «Рацыя» — беларускамоўнай станцыяй, створанай нашымі суродзічамі з Падляшша.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international