Акцыя маўчаньня завяршылася затрыманьнямі

2011 2011-01-21T20:36:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі некалькі чалавек пасьпелі запаліць свечы на акцыі маўчаньня, якая распачалася ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Праз некалькі хвілінаў удзельнікаў акцыі разагналі. Затрымана 5 чалавек, сярод якіх Максім Вінярскі.

Яшчэ 9 чалавек было затрымана у падземным пераходзе станцыі “Плошча Леніна” па падазрэньні ў тым, што яны маглі накіравацца на акцыю.

Анлайн “Нашай нівы”

20:18. Пад'ехаў аўтобус са спецназам. Людзі ў чорным затрымліваюць удзельнікаў акцыі, цягнучы іх у аўтобус. Затрымана найменей шэсць чалавек, а, магчыма, і болей. Затрыманы ў тым ліку хлопец на мыліцах, якога завуць Яраслаў.

20:14

Міліцыянты кажуць, што акцыя несанкцыянаваная. І палохаюць яе ўдзельнікаў наступствамі ў выглядзе адміністрацыйных справаў. Людзі ўспрымаўць гэта з хохатам. Маўляў, і памаўчаць разам нельга. Журналістаў просяць адысці на бяспечную адлегласць.

20:08

Прыйшоў хлопец на мыліцах, які заклеіў сабе рот крыж на крыж скотчам. Зараз прыкладна 30 удзельнікаў, але не кожны трымае свечку.

20:06

Чатыры чалавекі адважыліся запаліць свечкі.

19:58

Сабраліся журналісты. На плошчы ходзяць людзі з рацыямі. Удзельнікаў пакуль не бачна.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international