Кiраўнiк гарадскога штабу А. Мiлiнкевiча Дзмiтрый Шыманскi дастаўлены з iзалятара часовага ўтрымання ў iнфекцыйнае адзяленне абласнога шпiталю Берасця.

2006 2006-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль трое сутак (пасля паўторнага затрымання) ён з тэмпературай 39,5 утрымлiваўся ў iзалятары на вул. Багданчука, нягледзячы на неаднаразовыя скаргi на здароўе i дрэнныя ўмовы ў камеры (сырасць, дрэннае паветра i г. д.).

Нагадаем, што Дзмiтрый Шыманскi быў асуджаны на 10 сутак за “арганiзацыю несанкцыяванага сходу” i тэрмiн яго арышту павiнен быў скончыцца 24 сакавiка.

Аднак каля дзвярэй iзалятара, толькi паспеўшы выйсцi, кiраўнiк гарадскога штабу зноў быў затрыманы i абвiнавачаны ў дробным хулiганстве.

- Я адышоў лiтаральна 10 метраў ад дзвярэй iзалятара, калi да мяне падышлi двое супрацоўнiкаў мiлiцыi з патрабаваннем паследаваць за iмi. На маё пытанне “На якой падсатве?” адказ быў наступны: “Калi вы будзеце супрацiўляцца, мы расцэнiм гэта як непадпарадкаванне супрацоўнiкам мiлiцыi”. Я быў затрыманы, i праз некаторы час мне паказалi рапарты гэтых двух мiлiцыянтаў, дзе было напiсана, што я нецэнзурна лаяўся ў адрас судовых органаў, - распавядае Д. Шыманскi.

Па гэтай справе, пасля выпiскi са шпiталю, Дзмiтрыя Шыманскага яшчэ чакае суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international