Хроніка ператрусаў

2011 2011-01-20T16:07:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ператрусы

 

дата

прозвішча

абставіны

168

15.03.2011

Святлана Пятроўская

У Рэчыцы супрацоўнікі КДБ правялі ператрус па месцы рэгістрацыі прадпрымальніцы Святланы Пятроўскай, якая на прэзідэнцкіх выбарах працавала ў камандзе Някляева.

167

15.03.2011

Алег Карбалевіч

Ператрус у доме сябра ПБНФ з в.Перасвятое Рэчыцкага раёна А.Карбалевіча. Сканфіскаваныя сістэмны блок кампутара, рызограф, праваабарончая і грамадска-палітычная літаратура. Ператрус праводзілі трое супрацоўнікаў УКДБ пад кіраўніцтвам капітана Коласава ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Менску 19 снежня. 

166

15.03.2011

Грамадская прыёмная ў Рэчыцы

У Рэчыцы супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці правялі ператрус, узламаўшы дзьверы ў прыватным доме па вул.Чапаева, дзе месціцца грамадская прыёмная. Знеслі асабістыя рэчы праваабаронцы Валерыя Пуціцкага - сістэмны блок кампутара, прынтар і прыватны ноўтбук. Перад гэтым Пуціцкаму тэлефанаваў нібыта ўчастковы па прозвішчы Каралькоў, які прасіў тэрмінова сустрэцца. У адказ Валерый запатрабаваў даслаць яму позву. Аднак аператыўнікі вырашылі абыйсціся наогул без гаспадара. Праваабаронцы мяркуюць, што супрацоўнікі КДБ шукаюць друкаваную прадукцыю з заклікамі да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

165

19.02.2011

Максім Сергіец

У кватэры бабулі актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" адбыўся вобшук. Невядомыя людзі ў цывільным, назваўшыся супрацоўнікамі міліцыі, але не прад'яўляючы дакумантаў, уварваліся у кватэру семідзесяцівасьмігадовай жанчыны. Па выніках ператрусу быў канфіскаваны сістэмны блок капутару сястры актывіста. Падчас вынасу кампутару людзі ў цывільным заявілі, што Максім Сергіец зараз з'яўляецца падазроным па справе аб массавых безпарадках 19 снежня 2010 г. У кватэры, дзе адбыўся ператрус, Максім ужо шмат гадоў не жыве і не прапісаны.

164

17.02.2011

Алег Мяцеліца

У г.п.Бялынічы Магілёўскай вобл. 17 на кватэры Алега Мяцеліцы быў праведзены ператрус у адсутнасць гаспадароў. Жонка грамадскага актывіста Наталля Мяцеліца, якая з’яўляецца ўласніцай кватэры, пра ператрус даведалася толькі на наступны дзень. У кватэры са згоды гаспадароў часова пражывае іх сваяк. Пакой, у якім захоўваюцца рэчы сям’і Мяцеліцаў, быў зачынены. Падчас ператрусу замок быў узламаны, а ў кватэры знаходзіўся пастаялец і двое суседзяў у якасці панятых. Па словах гаспадыні, спецслужбы працавалі акуратна, не пакінуўшы пасля сябе ніякага бардака. Ператрус праводзіў старэйшы лейтынант Брыль Яўген Пятровіч са Шклоўскага міжраённага аддзелу УКДБ па Магілёўскай вобласці з даручэння следчага Батвінкова К.В. У пратаколе пазначана, што ператрус у межах крымінальнай справы № 10011110362. Кім ён быў санкцыянаваны, гаспадыні кватэры не паведамілі.   

163

16.02.2011

“Еўрапейскі клуб”

У Віцебску супрацоўнікі КДБ прыйшлі з пастановай на ператрус у дом №5 па вуліцы 1-й Сеньненскай. Уласьнік прыватнага дома, дзе разьмясьціўся “Эўрапейскі клюб” - Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба Міхалевіча і віцебскі каардынатар “За Свабоду”. Ператрус праводзіўся, як напісана ў пастанове, у межах крымінальнай справы па факце масавых непарадкаў 19 сьнежня ў Менску.

162

14.02.2011 

Мікола Лемяноўскі

У Гродне міліцыянты правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Міколы Лемяноўскага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з моладзевай грамадскай актывісткай Надзеяй Крапівінай. Ператрус прайшоў толькі тады, каля супрацоўнікі Ленінскага РАУС аформілі санкцыю, дадзеную пракурорам Эдуардам Бураком. Міліцыянты падчас вышуку ў Лемяноўскіх, які доўжыўся паўтары гадзіны, забралі два сістэмныя блокі і пару старых газет. Пры забіранні рэчаў сістэмныя блокі не апячатваліся, а міліцыянты спярша не хацелі даваць копію пратаколу вышуку. Толькі пасля настойлівага патрабавання Міколы Лемяноўскага ён атрымаў гэтую паперу на рукі.

161

14.02.2011 

Надзея Крапівіна

У Гродне праведзены ператрус у кватэры моладзевай грамадскай актывісткай Надзеі Крапівінай. Уначы дзяўчына разам з Веранікай Лемяноўскай была затрыманая па падазрэнні ў выкананні графіці ў падтрымку палітвязняў, пазней яны былі адпушчаны. 

160

12.02.2011

Кацярына Герасімчык

У Гродне ноччу ў пакоі інтэрната, дзе жыве студэнтка пятага курса Медуніверсітэта Кацярына Герасімчык і Вольга Багданкевіч, па словах Кацярыны Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус. Канфіскавалі камп’ютэр, кнігі, рэкламныя матэрыялы Маладога фронту і кампаніі «Гавары праўду». Дзяўчаты былі затрыманыя ноччу ля помніка Леніну за г.зв. хуліганства, іх абвінавацілі ў тым, што яны напісалі на помніку «Луку на муку». Адпушчаны на волю. 

159

12.02.2011

Студэнт мастацкай вучэльні Святаслаў

А 14 гадзіне чацвёра супрацоўнікаў міліцыі і КДБ наведалі студэнта мастацкай вучэльні-"глебаўкі" Святаслава (прозвішча хлопец прасіў не называць). Ён адчыніў ім дзверы, калі чэкісты паказалі свае пасведчанні. Без аніякіх ордэраў "камітэтчыкі" пачалі абшукваць кватэру. Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі "Люблю Беларусь", канфіскавалі іх, не склаўшы адпаведнага пратаколу. На пратэст хлопца не звярнулі нават увагі і проста сыйшлі з кватэры.

158

10.02.2011 

Паліна Кур'яновіч

Дадому да актывісткі "Еўрапейскай Беларусі", якая толькі 9 лютага выйшла з турмы на Акрэсціна, прыйшлі міліцыянты, прадстаўнікі пажарнай інспекцыі і супрацоўнікі КДБ. Напачатку ў "дэлегацыі" сілавікоў не было ордэра на ператрус і бацькі Паліны іх у дом не ўпусцілі. Частка візіцёраў з’ездзіла за ордэрам. Нічога не канфіскавалі. Бацьку і брата Паліны даставілі ў мясцовае аддзяленне міліцыі (Бараўляны). Міліцыянты паводзілі сябе нервова, спрабавалі выламаць дзверы, выбіць шкло ў вакне. Апошні ператрус у гэтым жа месцы быў праведзены 5 студзеня. Актывістка адседзела 10 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі каля будынку КДБ 30 студзеня.

157

10.02.2011 

Дзяніс Лазар

Супрацоўнікі КДБ правялі ў сябра МФ Дзяніса Лазара ператрус па справе пра масавыя беспарадкі.  "Камітэтчыкі" абшукалі кватэру дасканала. Акрамя пашпарта Дашкевіча й вершаў Яроменкі, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі 4 расьцяжкі "Свабоду палітвязьням!", "Свабоду Палажанцы!", "Свабоду Лобаву!", "Свабоду Севярынцу!", мабільны тэлефон Дашкевіча, некаторыя дакументы й асабістыя рэчы.

156

09.02.2011

Святлана Міхальчанка

У Светлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы свет» Святланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ правялі ператрус: «Спачатку прыйшоў міліцыянт і стаў пытацца пра нейкае дарожнае здарэньне. А 18-й гадзіне ў кватэру пазваніў іншы міліцыянт нібыта праверыць пашпартны рэжым, а ўжо за ім зьявіліся два кадэбісты. Паказалі пастанову на ператрус, падпісаную менскім пракурорам». Канфіскоўваюць сістэмны блок кампутара і два дзясяткі DVD-дыскаў. Святлана Кандратаўна кажа, што 19 снежня была ў Менску, але не на плошчы Незалежнасці.

 155

08.02.2011

Марына Адамовіч

У Мінску на кватэры, дзе пражывае Марына Адамовіч, адбыўся яшчэ адзін ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сканфіскаваны яе працоўны ноўтбук, які не мае ніякага дачынення да масавых беспарадкаў. Такім чынам жанчына пазбаўлена магчымасці працаваць.

154

08.02.2011

Брэсцкі абласны офіс АГП

Цягам двух гадзінаў ператрус праводзілі два супрацоўнікі УКДБ Брэста. Канфіскавалі сістэмны блок кампутара, некалькіх нататнікаў намесніка старшыні "Маладых Дэмакратаў" Уладзіміра Вуека. Ператрус адбываўся ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

153

07.02.2011

Уладзімір Сякерка

У Гомелі на кватэры ў старшыні абласной арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Ул. Сякеркі супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у адсутнасць гаспадара. Сканфіскавалі кампутар. Паводле жонкі Тацяны, Уладзімер 19 снежня знаходзіўся на выбарчым участку.

152

04.02.2011

Дзмітрый Дрозд

Ператрус на кватэры, дзе пражывае сябра ініцыятыўнай групы А.Саннікава Дзмітрый Дрозд. Сканфіскаваныя каробка ад цацачнага мегафона і значкі. Сам Дзмітрый зараз знаходзіцца пад вартай на Валадарцы як абвінавачаны па ч.2 арт.293 КК.

151

03.02.2011

Зміцер Буланаў

Ператрус на кватэры Змітра Буланава доўжыўся літаральна некалькі хвілін. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сістэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі. Зміцер Буланаў не з’яўляецца сябрам якой-небудзь партыі ці руху. Ён удзельнічаў у акцыі 19 снежня і быў затрыманы падчас разгону. Хлопец адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Зараз Зміцер знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага.

150

02.02.2011 

Уладзімір Лазоўскі

Ператрус на кватэры актывіста свабоднага прафсаюза металістаў Уладзіміра Лазоўскага праводзілі трое супрацоўнікаў спецслужбаў. Забралі ў яго тры кампакт-дыскі. Кампутарнай тэхнікі ў кватэры не было. Спецслужбістаў цікавіла ўсё, што датычыцца прэзідэнцкіх выбараў, а таксама дзейнасць незалежных прафсаюзаў і аб’яднаных дэмакратычных сілаў. 

149

02.02.2011 

Рыгор Крывіцкі

У Мазыры супрацоўнікі Мазырскага аддзелу Гомельскага УКДБ правялі ператрус у Рыгора Крывіцкага, мясцовага актывіста кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Крывіцкі:«Ператрус цягнуўся прыкладна паўгадзіны. Нічога такога забароненага ў мяне не было, таму яны нічога й не забралі».

148

02.02.2011 

Тамара Зайцава

У Калінкавічах двое супрацоўнікаў КДБ праводзілі ператрус дома ў апазіцыйнай актывісткі Тамары Зайцавай ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У пастанове на ператрус было указана, што Тамара Аляксееўна з'яўляецца сведкам у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Яна адзначае, што на Плошчы не прысутнічала, бо была назіральнікам на адным з участкаў у Калінкавічах, але яе довады не спынілі супрацоўнікаў КДБ.

147

Інфармацыя з’явілася 02.02.2011

Барыс Захарчук

На кватэры, дзе ён пражывае, супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і канфіскавалі сістэмны блок кампутара. Студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта адлічаны з  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пераслед з боку спецслужбаў юнак звязвае з тым, што прымаў удзел у акцыі 19 снежня.

146

01.02.2011

сябры Ліберальнага клуба

На кватэры ў трох сяброў Ліберальнага клуба прайшоў ператрус па справе аб масавых беспарадках, які ладзілі 2 супрацоўнікі КДБ у прысутнасці панятых. Сканфіскаваны  вінчэсцер кампутара.

145

01.02.2011

Ганна Шаруба

Ператрус у кватэры, дзе актывістка МФ Ганна Шаруба пражывае з бабуляй. Ператрус праводзілі следчы-крыміналіст упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобл. Маркоўскі А.І., Фаўстовіч В.В. і Косцікаў А.С. Сканфіскавалі ноўтбук сястры Г.Шарубы. Першы вобшук быў па месцы прапіскі Ганны – у яе бацькоў, калі дзяўчына адбывала 10-сутачны арышт за ўдзел у Плошчы.

144

01.02.2011

Антон Койпіш

У Мінску ператрус на кватэры Антона Койпіша. Прысутнічаюць бацькі Антона, трое супрацоўнікаў КДБ, двое панятых і выкліканы следчай групай супрацоўнік міліцыі. Самога Антона ў кватэры няма. Супрацоўнікі КДБ не прадаставілі інфармацыю пра тое, у рамках якой справы вядзецца вобшук, і пра статус А.Койпіша. Канфіскаваныя 3 кампутары і іншыя носьбіты інфармацыі, друкаваныя выданні. 

143

31.01.2011

Сяргей Казакоў

Вобшук на кватэры бацькоў актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Сяргея Казакова доўжыўся дзве гадзіны. Міліцыянты запэўнівалі маці актывіста, што сын яе злачынца – нібыта ён біў шкло ў ДУ і гэта зафіксавана на відэа. Сяргей усё яшчэ знаходзіцца пад вартай з 28 студзеня ў СІЗА на Валадарскага. Актывіст быў сябрам ініцыятыўнай групы А.Саннікава.

142

31.01.2011

Алесь Крот

Ператрус у актывіста “СтудрРады” Алеся Крата.У час з’яўлення супрацоўнікаў дома была толькі яго сястра. Канфіскавалі кампутар, 14 дыскаў, 2 флэшкі, 4 дыскеты. 

141

31.01.2011

Міхась Мацкевіч

У Мінску прайшоў ператрус у Міхася Мацкевіча. Міхась, будучы ў ад'ездзе, не прысутнічаў пры правядзенні следчых дзеянняў. З кватэры былі канфіскаваныя кампутар і партатыўныя носьбіты інфармацыі.

140

31.01.2011

Зміцер Каспяровіч

Ператрус у лідэра "Маладой Беларусі" Змітра Каспяровіча. Канфіскаваны пустая флэш-картка з няспраўнага фотаапарата; настольны бел-чырвона-белы сцяжок; 20 аўтамабільных налепак (бел-чырвона-белыя сцяжкі і «Пагоні); 4 кнігі, у назвах якіх ёсць слова «рэвалюцыя».

139

31.01.2011

Міхась Матусевіч

Праходзіць ператрус у актывіста моладзевай ініцыятывы “Студрада”, студэнта Міхася Матусевіча. У кватэры знаходзяцца чацвёра супрацоўнікаў КДБ і двое панятых. Адзін з панятых прыбыў на месца ў суправаджэнні аператыўнага работніка праз 25 хвілін пасля пачатку следчых дзеянняў. Кіраўнік аператыўнай групы Дзмітрый Бурак.

138

31.01.2011

Фёдар Масленнікаў

Дахаты да сябра“Маладых дэмактратаў” Ф.Масленнікава днём 31 студзеня прыйшлі з ператрусам, прад’явіўшы ордэр. Канфіскаваныя  нэтбук і  сістэмны блок кампутара.

137

30.01.2011

Ірына Халіп

Ірына Халіп ужо прывезеная з СІЗА КДБ дахаты – пад хатні арышт. Па словах яе бацькі, у хаце супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.

136

28.01.2011

Леанід Арлоў

У Мазыры супрацоўнікі КДБ правялі вобыск на лецішчы і ў кватэры сябра АГП Леаніда Арлова - па пастанове намесніка начальніка Гомельскага УКДБ у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Канфіскавалі выбарчыя агітматэрыялы. Падчас выбараў збіраў подпісы за Яраслава Раманчука. Вясной 2010 года ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", у маі 2010 года ў Арлова, як і ў іншых актывістаў кампаніі, прайшоў вобыск, забралі кампутары, факсы, тэлефоны, множную тэхніку.

135

28.01.2011

Алесь Кіркевіч

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча з Гародні. Канфіскаваныя кампутар з маніторам і іншыя носбіты інфармацыі,старыя газеты, улёткі ў падтрымку Рымашэўскага.

134

28.01.2011

Мікола Дземідзенка

Трое супрацоўнікаў КДБ начале са Сьвістуном Дзьмітрыем правялі ператрус на кватэры, што здымае Мікола Дземідзенка, на падставе крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі. Па словах Міколы, у яго сканфіскавалі старую расьцяжку "Галадоўка", некалькі старых улётак і дакументаў. Першы ператрус на кватэры маладафронтаўца прайшоў у час адбыцьця ім 15-сутачнага арышту пасьля выбараў.

133

26.10.2011

Васіль Палякоў

У Гомелі паралельна з ператрусам у офісе на Палескай, 52 праводзіцца ператрас на кватэры дэмактывіста В.Палякова.

132

26.10.2011

Леанід Судаленка

У Гомелі паралельна з ператрусам у офісе на Палескай, 52 праводзіцца ператрас на кватэры дэмактывіста, праваабаронцы Л.Судаленкі.

131

26.10.2011

грамадска-палітычны офіс у Гомелі

Паўторны ператрус у грамадска-палітычным офісе на вуліцы Палескай, 52 у Гомелі. Ператрус праводзяць аператыўнікі КДБ пад камандаю дазнавацеля Генадзя Белкаўца. Гэта тыя самыя асобы, якія праводзілі папярэдні ператрус. Канфіскоўваюцца дыктафоны, ксераксы, прынтэры. Забралі ноўтбук і два стацыянарныя кампутары. 

130

Інфармацыя з’явілася 25.01.2011

Даніла Кляўко

У Гародні 3 мужчыны і жанчына ў міліцэйскай форме прыйшлі на кватэру да актывіста АГП Данілы Кляўко і, нахабным чынам адмовіўшыся прадставіць ордэр, правялі ў кватэры ператрус. У міліцыі гаспадару кажуць, што ня ведаюць такіх супрацоўнікаў. Сярод іх, са слоў Кляўко, адзін быў з камэрай і ўвесь час здымаў. Прысутнічалі таксама і двое панятых, якіх ён раней ніколі ня бачыў.

129

Інфармацыя з’явілася 22.01.2011

Ірына Салей

На мінулым тыдні ў Гродне ў кватэры сябры Партыі БНФ пенсіянеркі Ірыны Салей супрацоўнікі КДБ рабілі ператрус.

128

21.01.2011

Уладзімір Целяпун

У  Мазыры ў прааабаронцы Ул.Целяпуна ў яго адсутнасьць адбыўся ператрус. Двое оперупаўнаважаных мясцовага КДБ, адзін з якіх Прыходзіка В.В., прад’явілі яго жонцы ордэр, падпісаны 19 студзеня. Сканфіскаваныя кампутар сына-студэнта з яго дыпломнай працай ды некалькі падпісаных DVD-дыскаў з фільмамі. Праваабаронца не ведае, у межах якой крымінальнай справы ладзіўся ператрус, паколькі пастанову аб правядзеньні ператрусу не бачыў.

127

21.01.2011

Яўген Іванюк

Прыйшлі з ператрусам да Яўгена Іванюка, даверанай асобы А. Міхалевіча, на кватэру, якую здымае Яўген. Супрацоўнікі КДБ забралі два сістэмныя блокі кампутараў і дамову на выраб улётак для кандыдыта.  

126

21.01.2011

Вячаслаў Болбат

У Баранавічах ператрус у грамадскага актывіста Вячаслава Болбата. Падчас выбарчай кампаніі ён арганізоваў у рэгіёне працу выбарчага штабу Някляева. У кватэру ўвайшло шэсць чалавек у цывільным з пастановай на ператрус. 

125

21.01.2011

Тацяна Малашчанка

ператрус у Баранавічах на кватэры рэгіянальнага кіраўніка ініцыятыўнай групы Рымашэўскага Тацяны Малашчанкі.

124

20.01.2011

Ігар Чапіга

Ператрус у прыхільніка “Правага Альянсу” Ігара Чапігі. У яго ўжо праводзілі ператрус па справе выбухаў ля расейскай амбасады. Нічога не забралі (кампутар яшчэ з мінулага ператрусу не аддалі), але распытвалі пра дзейнасць арганізацыі і яе кіраўніка Ю.Карэтнікава.

123

20.01.2011

Лізавета Яфімава

Ператрус на кватэры ў адной з кіраўніц моладзевага праекту “СтудРада” Лізы Яфімавай. Паколькі дзяўчыны дома не было,  супрацоўнікі КДБ пагражалі ўзламаць дзверы.

122

20.01.2011

Паліна Дзякава

Увечары прайшоў ператрус у актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Дзякавай. Канфіскаваны сістэмны блок кампутара і старыя друкваваныя матэрыялы, кнігі, дыскі “Свабоднага тэатра”

121

20.01.2011

Таццяна Кучынская

ператрус у Таццяны Кучынскай, кіраўніка штаба Ул.Някляева ў Салігорску. Канфіскаваны носьбіты інфармацыі, агітацыйныя матэрыяла. Жанчына была дапытана ў якасьці сьведкі.

120

20.01.2011

Алеся Ясюк

ператрус на кватэры ў грамадзкай актывісткі Алесі Ясюк у г.Барысаве. Падставы правядзеньня невядомыя. У кватэры прысутнічаў муж , сама Алеся за дзень была затрыманая каля будынку КДБ у Менску й дастаўлена ў Цэнтральны РУУС, разам зь яшчэ 22 удзельнікамі акцыі за вызваленьне палітзьняволеных. Праз 3 гадзіны 20 хвілінаў А. Ясюк выпусьцілі, адабраўшы ў яе пашпарт.

119

19.01.2011

офіс Цэнтра правоў чалавека

Адбыўся ператрус у офісе Цэнтра правоў чалавека. Пра гэта паведаміла кіраўнік праваабарончай арганізацыі Раіса Міхайлоўская. Ператрус быў праведзены і на кватэры праваабаронцы. Ператрусы праводзіліся ў сувязі з тым, што Раіса Міхайлоўская была даверанай асобай кандыдата на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева.

118

18.01.2011

Аляксандр Кавальчук

У Мазыры у кватэры Аляксандра Кавальчука, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Ператрус пачаўся прыкладна ў 10 гадзін раніцы.

117

18.01.2011

Аляксандр Атрошчанка і Дар'я Корсак

Сёння зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі."Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саннікава, быў затрыманы 20 студзеня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

116

17.01.2011

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. Спробы пранікнуць у памяшканне пачаліся прыкладна ў 15.30

115

17.01.2011

Алесь Бяляцкі

На кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага быў праведзены ператрус, адразу пасля ператрусу праваабарончага офіса “Вясна” Ператрус прайшоў на кватэры, дзе жывуць жонка і сын Бяляцкага, і яшчэ на лецішчы. Гэта ўсё працягвалася да 22 гадзін.

114

17.01.2011

Барыс Гарэцкі

Па словах маці журналіста Барыса Гарэцкага Элы Олінай, на яе кватэры, дзе  прапісаны і сын, адбыўся ператрус. У кватэры дастаткова вялікі непарадак, перастаўлены некаторыя рэчы. З фатаграфічнага апарату знікла  картка. Эла Оліна мяркуе, што кватэру супрацоўнікам міліцыі ці КДБ адчыніў сам Барыс, якога яны прывезлі з сабою. Таму што яна знайшла ягоны электронны нататнік, які Барыс заўсёды насіў з сабой. Але дзе знаходзіцца затрыманы журналіст, невядома. Адвакат мяркуе, што ён можа знаходзіцца ў КДБ па вуліцы Камсамольскай, 30.

113

17.01.2011

Антон Давыдзенка

Ператрус праводзіўся, калi хлопец знаходзiўся на вучобе. Дома была толькi хворая бабуля, якая была вымушана паклiкаць суседзей-панятых. У гэты час адзiн з мiлiцыянераў знаходзiўся ў кватэры зусiм адзiн. Шукалi наркоцiкi i зброю - нiчога не знайшлi, што пазначана ў пратаколе. Антон Давыдзенка быў затрыманы 19 снежня ля помніка Леніну ў ліку прыхільнікаў Някляева.

112

15.01.2011

Офіс рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду» і інтэрнэт-газеты «Сильные новости»,

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

111

15.01.2011

Мікалай Мяцеліца

У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы - удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ "Адраджэнне" і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы. Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва. У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты - усе магчымыя носьбіты інфармацыі.

110

15.01.2011

Алена Мядзьведзева

На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску. Як паведаміла актывістка, вобшук праводзілі чацьвёра супрацоўнікаў у цывільным каля дзьвюх гадзінаў.Забралі шаснаццаць блянкаў пасьведчаньняў ініцыятыўнай групы, сшыткі з запісамі, некалькі дыскаў. Забралі таксама кнігу Карбалевіча “Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт”.

109

15.01.2011

Зміцер Салаўёў

Ператрус на кватэры старшыні  магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцера Салаўёва. Мясцовыя супрацоўнікі спецслужбаў прыйшлі з санкцыяй за подпісам мінскага пракурора, каб забраць відэаматэрыялы пра падзеі 19 снежня ў Менску. Яны адмовіліся ад прапановы паклікаць панятых з ліку суседзяў і праваабаронцаў, прыйшлі са сваімі панятымі. Цягам паўтары гадзіны ператрус   праводзілі следчыя КДБ Алег Махуноў і Антон Ромскі. У выніку з кватэры забралі два бел-чырвона-белыя сцягі, сістэмны блок кампутара, фотакамеру і касету з запісам падзеяў на плошчы 19 снежня, флэш-картку

108

15.01.2011

Віктар Федаровіч

Прайшоў ператрус у журналіста Віктара Федаровіча. І ягоную кватэру, і дом ягоных бацькоў абшукалі супрацоўнікі КДБ. Федаровіч пісаў пра справы Байковай, Бябеніна. Журналіст сайта Naviny.by Віктар Федаровіч не ўдзельнічаў у Плошчы. Ён займаецца журналісцкімі расследаваннямі, у тым ліку спецыялізаваўся на справе Святланы Байковай, якая разбірала факты карупцыі ў сістэмах мытні й КДБ.

107

14.01.2011

Павел Яловік

Дома супрацоўнікамі КДБ быў праведзены ператрус, у выніку канфіскавалі газеты "Новы Час", а пасля быў допыт ва Упраўленні КГБ па Мінску і Мінскай вобласці.

106

14.01.2011

Андрэй Шэўчык

У 12-20 на кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Шэўчыка ў Менску адбыўся ператрус. Яны забралі некалькі сьцягоў, шалікаў кампаніі "Гавары праўду". (Радыё Свабода)

105

14.01.2011

Радзівон Бязлюдаў

Ператрус у актывіста каманіі "Гавары праўду" Радзівона Бязлюдава раніцай правялі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС у цывільным. Канфіскавалі кампутар, пяць шалікаў “За Някляева”, а таксама зборнік ягоных вершаў і тэчку з фота Някляева на вокладцы (прычым, пустую),. Таксама  забралі некалькі дыскаў, флэш-карту. 

104

14.01.2011

Алег Ладуцька

Ператрус ў кватэры Алега Ладуцькі, каардынатара выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. З ператрусам прыйшоў следчы Цыбульскі з Ленінскага РУУС.

103

14.01.2011

Ігар Віннікаў

У 11-30 завяршыўся ператрус у  менскага актывіста кампаніі "Гавары праўду" Ігара Віннікава. У яго забралі камп'ютар, два мабільных тэлефоны, флэшкі і кнігі паэта Ўладзіміра Някляева.

102

14.01.2011

Улазімір і Вольга Някляевы

У 11 гадзін раніцы распачаўся чарговы ператрус на кватэры, дзе пражывалі зняволены кандыдат у прэзідэнты Улазімір Някляеў і Вольга Някляева. Па яе словах, чарговы ператрус аказаўся кароткім, літаральна паўгадзіны. Тры асобы шукалі кампутары, электронныя носьбіты і паперы. Перагледзелі вершы і кнігі Някляева, нічога не забралі, нічога не знайшлі.   

101

14.01.2011

Сяргей Клюеў

У 7-30 у Менску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Клюева. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе)

100

14.01.2011

Алена Фаміна

Ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».
Алена Фаміна распавяла, што чацьвёра супрацоўнікаў КДБ праводзілі ў яе ператрус цягам дзьвюх з паловай гадзін. У выніку забралі сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі «флэшак» і дыскаў.
Тлумачэньні наконт таго, што 19 сьнежня яна знаходзілася ў Віцебску і назірала на выбарах, да ўвагі прынятыя не былі.

99

14.01.2011

Кацярына Ткачэнка

Дзверы мінскай кватэры на вуліцы Янкі Купалы, дзе прапісаная журналістка незалежнага тэлеканала «Белсат» Кацярына Ткачэнка, маюць сляды ўскрыцця. Яны пашкоджаныя так, што адамкнуць іх, каб трапіць усярэдзіну, гаспадарам не ўдалося. у ЖЭСе № 4, паведамілі, што сёння ім тэлефанавалі з пытаннямі, дзе яе знайсці і ці можа хтосьці з прадстаўнікоў ЖЭСу прысутнічаць падчас ператрусу ў кватэры. Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра тое, што па месцы яе прапіскі збіраюцца рабіць ператрус, Кацярына Ткачэнка не атрымлівала.

98

14.01.2011

Сяргеяй Парсюкевіч

У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Парсюкевіча супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым – усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску. У выніку канфіскавалі некалькі ўлётак і сыстэмны блёк кампутара.

97

14.01.2011

Пётр Кузняцоў

Удзень адбыўся ператрус у гомельскім абласным аддзяленні Руху «За Свабоду». Кіраўнік офіса, Пётр Кузняцоў, затрыманы. Зараз ён знаходзіцца ў Рэчыцкім РАУС.

96

14.01.2011

РЭП

У 13-00 прайшоў ператрус у офісе незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Мабільны тэлефон старшыні прафсоюза Генадзя Фядыніча і тэлефоны супрацоўнікаў офісу былі адключаны.

95

14.01.2011

Андрэй Шэўчык

У 12-20 На кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Шэўчыка ў Менску адбыўся ператрус. Яны забралі некалькі сьцягоў, шалікаў кампаніі "Гавары праўду". (Радыё Свабода)

94

14.01.2011

Радзівон Бязлюдаў

У12-00 адбыўся ператрус у актывіста каманіі "Гавары праўду" Радзівона Бязлюдава раніцай правялі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС у цывільным. Канфіскавалі кампутар, пяць шалікаў „За Някляева“, а таксама зборнік ягоных вершаў і тэчку з фота Някляева на вокладцы (прычым, пустую),. Таксама  забралі некалькі дыскаў, флэш-карту.

93

14.01.2011

Алег Ладуцька

У 11-45 пачалі ламаць дзверы ў кватэры Алега Ладуцькі, каардынатара выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. З ператрусам прыйшоў следчы Цыбульскі з Ленінскага РУУС.

92

14.01.2011

Аляксей Ляўковіч

У 6.30 пачаўся ператрус у актывіста кампаніі "Гавары праўду" Аляксея Ляўковіча. Ператрус праводзіўся супрацоўнікамі РУУС Маскоўскага раёна Мінска.. У выніку ў актывіста былі канфіскаваны інфармацыйныя носьбіты, кампутар, кнігі.

91

14.01.2011

Вольга Бурневіч

У 6.30 пачаўся ператрус у актывіста кампаніі "Гавары праўду" Вольгі Бурневіч, які праводзіўся супрацоўнікамі РУУС Фрунзенскага раёна. У выніку ў актывіста былі канфіскаваны інфармацыйныя носьбіты, кампутар, кнігі.

90

14.01.2011

Алег Шабетнік

14 студзеня ў Рэчыцы мясцовыя супрацоўнікі УКДБ правялі ператрус у прыватным доме Алега Шабетніка, прадпрымальніка й каардынатара ў рэгіёне перадвыбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева. Яны канфіскавалі зборнік паэзіі Някляева “Кон”, брашуру Анатоля Лябедзькі “А.Л. супраць А.Л.” і дапаможнік прадпрымальніку на выпадак праверак.

89

13.01.2011

Ірына Чарняўка

У выніку ператрусу ў журналісткі “Белсату” Ірыны Чарняўка, які завяршыўся ў 16-15, былі канфіскаваныя сістэмны блок кампутара ды некалькі дыскаў. Ператрус праводзіўся па месцы жыхарства яе сястры на Партызанскім праспекце ў Менску. Сама Ірына – жыхарка Горадні.

88

13.01.2011

Леанід Аўтухоў

Да актывіста з райцэнтру Гарадок прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтаю правесьці ператрус.
Спадар Аўтухоў зьбіраў подпісы за вылучэньне Уладзімера Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а потым прысутнічаў на некалькіх сустрэчах з кандыдатам.

87

12.01.2011

Андрэй Пачобут

У выніку ператрусу ў кватэры карэспандэнта “Газеты Выборчай” Андрэя Пачобута ў Гродне быў канфіскаваны ноўтбук і некалькі дзесяткаў часопісаў “Магазын Польскі”. Самаго Андрэя супрацоўнікі КДБ забралі з сабой. Журналістам гэта стала вядома ад ягонай жонкі Аксаны.

86

12.01.2011

Аляксей Салей

У фатографа газеты Саюза палякаў “Глос з-над Немна” Аляксея Салея падчас ператрусу канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Каб правесці ператрус у кватэры журналіста, супрацоўнікі КДБ прывезлі Салея з паліклінікі, дзе той наведваў дактароў.

85

12.01.2011

Андрэй саннікаў і Ірына Халіп

На кватэры кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай жонкі Ірыны Халіп (фота) зноўку адбыўся, трэці па ліку, ператрус. На ім прысутнічала тэрмінова прыехаўшая Люцыя Халіп – маці Ірыны. У кватэры знаходзіўся трохгадовы сын Саннікава і Халіп Данік разам са сваёй нянькай. Потым аператыўная група паехала на кватэру бацькоў Ірыны Халіп, дзе таксама прайшоў ператрус. З-за падпіскі аб неразгалошванні таямніцы следства Люцыя Халіп устрымліваецца ад падрабязнасцей – ці было што ўзята з кватэры.

84

12.01.2011

Аляксей і Мілана Міхалевічы

У 18.30 да іх у кватэру прыйшлі 5 супрацоўнікаў КДБ з пастановай аб правядзенні ператрусу. Гэта ўжо трэці за апошнія дні ператрус у кватэры Міхалевічаў

83

12.01.2011

Зінаіда Міхнюк

У Берасці ў другой палове дня адбыўся ператрус у прыватным доме прафсаюзнай актывісткі РЭП Зінаіды Міхнюк. Следчыя паўтары гадзіны пераглядвалі маёмасьць, аднак канфіскавалі толькі працоўны блакнот з кантактамі сябраў незалежнага прафсаюза. Больш нічога іх не магло зацікавіць, паколькі аргтэхніку у актывісткі канфіскавалі пад час ранейшых ператрусаў.

82

12.01.2011

Офіс БСДГ у Гародні

Зранку супрацоўнікі КДБ наведалі кватэру старшыні абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава. Яго Запрасілі праехаць на офіс, дзе правялі ператрус і канфіскавалі кампутары.  

81

12.01.2011

Офіс АГП у Гародні

Ператрус на офісе абласной арганізацыі АГП звязаны з падзеямі 19 снежня ў Мінску. Канфіскаваныя кампутары, кампакт-дыскі і некалькі ўлётак апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

80

12.01.2011

Офіс БНФ у Гародні

Забралі вінчэсцер з камп’ютара і тры ўлёткі. Ператрус праводзілі ў межах заведзенай крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Прычым фармулёўка ў пастанове гучала так: «провесті обыск в регіональном штабе Костусева». Такой структуры афіцыйна не існуе.

79

11.01.2011

Ларыса Шчыракова

У Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус у доме сябра БАЖ, старшыні моладзевай культурніцка-краязнаўчай арганізацыі «Талака» Ларысы Шчыраковай. ератрус пачаўся а 15-й гадзіне. Гэбісты шукалі фота-, відэа- ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з падзеямі ў Менску 19 сьнежня. Спадарыня Шчыракова, апрача падрыхтоўкі відэасюжэтаў, зьбірала подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

78

11.01.2011

Юры Клімовіч

Ператрус гомельскія супрацоўнікі КДБ правялі і ў кватэры рэгіянальнага каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Юрыя Клімовіча, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага. Ператрус у кватэры Клімовіча рабілі чацьвёра апэратыўнікаў разам з капітанам Андрэем Мельнікавым. У спадара Клімовіча забралі кампутар, розныя інфармацыйныя матэрыялы перадвыбарчай кампаніі Віталя Рымашэўскага.

77

10.01.2011

Рэдакцыя «Борисовских новостей»

Супрацоўнікі барысаўскага РУУС, якія прыйшлі з ордэрам на ператрус, апісалі аргтэхніку незалежнага выдання. Нагода – расследаванне справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 г.

76

10.01.2011

Андрэй Шарэнда

У кватэру брэсцкага актывіста дэмсіл Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць двое невядомых, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.Паводле яго слоў, 10 студзеня прыкладна, а дзявятай гадзіне яму патэлефанавала жонка Шарэнды і сказала, што прыкладна ў 8.50 да іх сталі званіць і грукаць у дзверы кватэры два чалавекі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.Андрэй Шарэнда адмовіўся адчыняць ім дзверы без участковага інспектара міліцыі, — дадаў праваабаронца. — Гэтыя людзі сказалі, што звяжуцца з участковым. На 10 гадзіну раніцы яны заставаліся каля дзвярэй кватэры актывіста». У кватэры знаходзіцца Андрэй Шарэнда і яго жонка.

75

10.01.2011

Арцём Церашонак

Ад брэсцкіх праваабаронцаў стала вядома, што зранку праведзены ператрус у моладзевага актывіста Арцёма Церашонка, які раней пазыціянаваўся як сябра руху "Гавары праўду". Ператрус праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы па масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Мінску 19 снежня. Нічога не было выяўлена цікавага для следчых органаў, нічога не канфіскавана.

74

10.01.2011

Уладзімір Вуек

Прыкладна ў 10 гадзін раніцы пачаўся ператрус у кіраўніка моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Вуека. Следчае дзеянне праводзіцца ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Мінску 19 снежня.

73

10.01.2011

Юрый Бакур

Юрый Бакур пражываюць у здымных кватэрах, таму для правядзення ператрусаў дастаўляюцца гаспадары жылля. Гаспадыняй кватэры , якую здымае Юрый Бакур, з'яўляецца актывсітака Кацярына Слядзеўская, якая зараз дастаўляецца да месца правядзення следчага дзеяння. Ператрусы праводзяцца згодна з пастновай, дзе ўказваецца, што дадзеныя следчыя дзеянні ажыццяўляюцца ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках

72

10.01.2011

Дзмітрый Шурхай

Дзмітрый Шурхай пражываюць у здымных кватэрах, Ператрусы праводзяцца згодна з пастновай, дзе ўказваецца, што дадзеныя следчыя дзеянні ажыццяўляюцца ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках

71

10.01.2011

Лазарава Анастасія

У кватэры ў Маладзечне, дзе прапісаныя Лазарава Анастасія (сястра) і Лазараў Пётр (бацька), якія адбылі 10 і 15 сутак, сёння адбываўся ператрус. Там пражывае толькі мама, у якой няма ні кампутара, ні носьбітаў інфармацыі, таму нічога не забралі. Проста павывучалі літаратуру і прапанавалі здаць зброю.

70

10.01.2011

Лазараў Пётр

У кватэры ў Маладзечне, дзе прапісаныя Лазарава Анастасія (сястра) і Лазараў Пётр (бацька), якія адбылі 10 і 15 сутак, сёння адбываўся ператрус. Там пражывае толькі мама, у якой няма ні кампутара, ні носьбітаў інфармацыі, таму нічога не забралі. Проста павывучалі літаратуру і прапанавалі здаць зброю.

69

10.01.2011

Галіна Юрына

У Менску на вуліцы Берута прыкладна ў 15-00 пачаўся ператрус у актывісткі выбарчага штабу Андрэя Саннікава Галіны Юрынай, па справе масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Яна адчыніла следчым пасьля пагроз з іх боку ўзламаць дзверы.

68

10.01.2011

Зінаіда Міхнюк

У Брэсце на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк пачаўся ператрус. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

67

08-01-2011

Леанід Навіцкі

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі правялі ператрус у кватэры Леаніда Навіцкага, актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які быў ахоўнікам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. 8 студзеня каля гадзіны дня жонцы актывіста патэлефанавалі міліцыянты і запатрабавалі прыбыць дадому для правядзення ператрусу. У адваротным выпадку яны абяцалі выламаць дзверы. Пасля прыезду жонкі Навіцкага, маёр міліцыі Фалькоўскі Дзмітрый Аляксандравіч, маёр Чуркін Андрэй Аляксандравіч і старшы лейтэнант Кароткі Іван Анатольевіч правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, паперы Леаніда. Леанід Навіцкі быў затрыманы разам з Андрэем Саннікавым 19 снежня. Быў асуджаны і адседзеў 15 сутак. Затым Леаніду ўручылі пастанову аб тым, што ён з’яўляецца падазраваным па артыкуле 293, ч.1 і ч.2. Не чакаючы новага арышту, Леанід выехаў за мяжу.

66

06.01.2011

Яўген Якавенка

У 11.00 супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у  моладзевага актывіста

65

06.01.2011

Павел Кур’яновіч

Падчас ператрусу на кватэры Паўла Кур'яновіча супрацоўнікі КДБ забралі кампутар. Раней, за некалькі дзён да выбараў, супрацоўнікі міліцыі забралі ў Паўла пашпарт.

64

06.01.2011

Ян Лагвіновіч

У другой палове дня пачаўся ператрус у Маладзечне, па месцы прапіскі грамадскага актывіста Яна Лагвіновіча. Самога яго ў кватэры няма, там знаходзіцца яго маці. Ян Лагвіновіч — кіраўнік грамадскай ініцыятывы «За Маладзечна!», сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва і Алеся Міхалевіча. Ператрус працягваўся на працягу больш чым 3 гадзінаў, яго праводзілі маёр міліцыі ў цывільным і невядомы чалавек таксама ў цывільным (верагодна, супрацоўнік КДБ). Была прадстаўлена пастанова на правядзенне ператрусу, датаваная яшчэ 24 снежня (Ян Лагвіновіч у гэты час адбываў 10-сутачны адміністратыўны арышт).

63

06.01.2011

Зміцер Вінаградаў

У 12-30 назіральніку "За свабодныя выбары" Зміцеру Вінаградаву патэлефанавалі з Мядзельскага КДБ і паведамілі, што ў яго на кватэры маюць намер правесці ператрус. Сам Зьміцер Вінаградаў знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад горада.

62

06.01.2011

Валер Рыбчанка

У 12-20 Адбыўся  ператрус у Валерыя Рыбчанкі, грамадскага распаўсюдніка газеты «Товарищ» са Жлобіна.

61

06.01.2011

Дзмітрый Апішаў

Дома ў Дзмітрыя Апішава ў Менску быў праведзены ператрус, у выніку якога было забранае верхняе адзенне. Сам ён  ідзе па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

60

06.01.2011

офіс абласной арганізацыі АГП

У 11-05 супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус  у прыватным доме, у якім арандуе памяшканне пад офіс абласная арганізацыя АГП

59

06.01.2011

Кастусь Жукоўскі

У 11-00 адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ у гомельскага каардынатара партыі БХД .

58

06.01.2011

Аляксандр Малчанаў

Увечары 6 студзеня ў кватэры барысаўскага актывіста праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. У выніку Аляксандр у кайданках забраны для далейшых следчых дзеянняў у Мінск. Ператрус праведзены ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспапрадках, а таксама зняцця дзяржаўнага сцяга ў Барысаве невядомымі.  У выніку ператрусу канфіскаваны носьбіты інфармацыі.

57

05.01.2011

Віталь Амяльковіч

У слуцкага грамадскага актывіста праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

56

05.01.2011

Дзяніс Балакір

У слуцкага грамадскага актывіста праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

55

05.01.2011

Яўген Афнагель

Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр з жонкай.
Нападнікі выламалі дзьверы суседзяў і праз запасны ўваход паспрабавалі пранікнуць у кватэру Афнагеля, кіраўніка менскага штаба Андрэя Саньнікава. Сьведкамі нападу стаў цесьць актывіста і яго жонка. Самога Яўгена дома не было.
Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамэру і кампутарнае абсталяваньне. Ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

54

05.01.2011

Андрэй Тычына

Ўвечары пачаўся ператрус у салігорскага маладафронтаўца і актывіста кампаніі «Гавары Праўду».

53

05.01.2011

Наталля Ільініч

А 21 гадзіне 5 студзеня скончыўся ператрус у актывісікі партыі БНФ, настаўніцы з Талькі. Забралі кампутар.

52

05.01.2011

Алесь Васьковіч

Адбыўся ператрус у кватэры Алеся Васьковіча ў Мар’інай Горцы. Прадпрымальнік— адзін з заснавальнікаў Саюза за мадэрнізацыю, на чале якога стаяў Алесь Міхалевіч. Сам Васьковіч не быў у хаце ў часе вобшуку. Прысутнічалі ягоныя сястра і мама. Супрацоўнікі КДБ забралі відэакасету з запісамі мітынгаў, а таксама скапіявалі з камп’ютара некалькі файлаў.

51

05.01.2011

Офіс БХК

У 11 гадзін пачаўся ператрус на офісе “Беларускага Хельсінскага камітэту”. Супрацоўнікі КДБ прад’явілі ордэр. 12-20. Ператрус на офісе БХК завяршыўся. Сканфіскавалі два сістэмныя блокі ды сервер.

50

05.01.2011

Алег Гулак

Пасля ператруса на офісе “БХК” аператыўнікі паехалі дадому да старшыні арганізацыі Алега Гулака дзеля пертрусу.

49

05.01.2011

Павел Вінаградаў

Уначы з 4 на 5 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, якую здымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус праводзіў следчы Першамайскага РУУС Менска Фіцэр Аляксандр. Ператрус доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў. 11 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (пад вартай)

48

05.01.2011

Віталь Амяльковіч

супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у лідара незалежнай супольнасці Слуцка Віталя Амяльковіча. Амяльковіч быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва.

47

04.01.2011

Алесь Макаеў

Сам Алесь  быў не дома, яго толькі вызвалілі з Жодзінскай турмы, дзе ён адбываў 15 сутак арышту. Пра ператрус Макаева паведаміла жонка па тэлефоне.

46

04.01.2011

Андрэй Прасняк

Пад час ператрусу яго дома не было, у кватэры знаходзіліся бацькі Андрэя. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ноўтбук, 26 кампакт-дыскаў і 140 значкаў "Бой падушкамі". Бацькам пакінулі копію пратакола.

45

04.01.2011

Аляксандр Пяткевіч

Дэмакратычны актывіст паведаміў праваабаронцам пра ператрус, які правялі супрацоўнікі КДБ. У выніку былі сканфіскаваны кампутар і носьбіты інфармацыі.

44

04.01.2011

Святлана Навумава

У другой палове дня (у 17 гадзінаў) пачаўся ператрус у Святланы Навумавай – палітолага, даверанай асобы Ўладзімера Някляева.

43

04.01.2011

Георгій Дзмітрук

Адбыўся ператрус на офісе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі . Дзмітрук быў адзіным сустаршынём БХД, хто не быў арыштаваны пасля 19 снежня. Пры ператрусе забралі кампутар. Самога Дзмітрука выклікалі на допыт у КДБ на 5 студзеня.

42

04.01.2011

Алесь Баразенка

Ператрус у Баразенкі, журналіста “БЕЛСАТ” пачаўс а 6-й раніцы і доўжыўся каля двух гадзін. Канфіскавалі транспарант «Дзе мама Колі?”і ноўтбук.

41

04.01.2011

Раман Грыцэвіч

Увечары 4 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры Рамана, даверанай асобы экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча ісябра «Правага альянсу».

40

04.01.2011

Наста Лойка

У прыватным доме праваабаронцы Насты Лойкі адбыўся ператрус. Былі канфіскаваны толькі састрарэлыя матэрыялы “Маладога Фронту” 2008-09 гадоў.

39

31.12.2010

Юлія Дарашкевіч

Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ прыйшлі да фотажурналісткі Юлі Дарашкевіч і правялі на кватэры ператрус у межах узбуджанай па падзях 19 снежня крымінальнай справы. Канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Яе мужа Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.

38

30.12.2010

Яўген Контуш

Сёння раницай пачаўся ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе. Як распавёў Сіняк, ператрус праводзяць трое супрацоўнікаў КДБ і звязаны ён з падзеямі 19 снежня ў Мінску.

37

30.12.2010

Андрэй Кім

Супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі маці Андрэя Кіма, якая знаходзіцца ў лякарні, і сказалі, што ў яе кватэры будзе праводзіцца ператрус.

36

30.12.2010

Андрэй Дзмітрыеў

Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.Дзмітрыеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Някляева.

35

30.12.2010

Валерый Костка

У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.

34

29.12.2010

Юрась Карэтнікаў

У гэты час у кватэры лідэра арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава праходзіць ператрус. Калі ён пачаўся, моладзевы лідэр знаходзіўся па-за межамі кватэры.

33

29.12.2010

Міхась Башура

28 снежня, а 14-й гадзіне на кватэру да літаратара і выдаўца Міхася Башуры прыйшлі супрацоўнікі КДБ. ома была толькі 10-гадовая дачка Башураў, якая невядомым людзям дзверы не адчыніла. З працы тэрмінова прыехала жонка Міхася Башуры.Ёй прад’явілі пасведчанне супрацоўнікаў КДБ і запыталіся, дзе муж, на што яна адказала, што яго зараз няма. Тады ёй прад’явілі пастанову на ператрус, які працягваўся больш за тры гадзіны.У выніку канфіскавалі ноўтбук дачкі, 2 цвёрдыя дыскі, флэш-карты, карты памяці, сім-карты, мабільны тэлефон, асабістыя паперы і дакументы па працы Міхася Башуры. Таксама сярод канфіскаваных рэчаў — пасведчанне сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

32

29.12.2010

Рэдакцыя «Нашай Нівы»

З Рэдакцыі «Нашай Нівы» 12 сістэмных блокаў камп'ютараў, 3 флэшкі, усе кампакт-дыскі. Журналістаў Панкаўца і Расінскага, якія былі там у момант налёту, не чапалі. Ператрус праводзілі два супрацоўнікі КДБ і два следчыя

31

28.12.2010

Анатоль Лябедзька

на кватэру лідэра партыі, які жыве па вуліцы Лесі Ўкраінкі, зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны прад'явілі сыну Лябедзькі Арцёму пастанову, якая дазваляе зрабіць ператрус. Анатоль Лябедзька па-ранейшаму знаходзіцца ў турме КДБ, дзе трымае галадоўку.

30

28.12.2010

ПЭН-цэнтр

Прыблізна ў 19.30 Андрэй Скурко зайшоў у памяшканне, пасля чаго ператрус пачаўся. Яго праводзяць каля пяці чалавек у цывільным. Журналістаў у пад'езд дома, дзе знаходзіцца офіс (недалёка ад Палаца мастацтваў), не дапусцілі. Скурко паведаміў БелаПАН, што ператрус праходзіць, як яму сказалі, па справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі падчас акцыі 19 снежня і супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць фота-і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць падобныя дзеянні.

29

 28.12.2010

Аляксандр Лукашэвіч

Супрацоўнікі КДБ ўвечары 27 сьнежня прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.
Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Аляксандра распавядалі, што іх сын займаецца "падрыўной дзейнасцю ", распытвалі пра жонку Аляксандра, аб маёмасьці ў Варшаве. Пакінулі выклік на допыт да следчага КДБ А.В. Волкаву, які з'яўляецца і следчым ў Міхалевіча. Кіраваў ператрусам падпалкоўнік КДБ Віктар Асташонак

28

27.12.2010

Зміцер Бародка

У Барысаве сябру ініцыятыўнай групы кандыдата Андрэя Саннікава Змітра Бародку шукаюць супрацоўнікі Барысаўскага ГУУС.ператрус быў праведзены ня толькі на кватэры Бародкі, але і ў гаражы, дзверы якія ўзламалі супрацоўнікі МНС. Дагляд квтэры правялі і ў цешчы Змітра Бародкі, аднак нічога, што магло б зацікавіць праваахоўныя органы не знайшлі.

27

27.12.2010

Мікіта Ліхавід

Сёння, 27 снежня, у кватэры асуджанага і адбываючага 15-сутачны арышт у Жодзіна ўдзельніка акцыі пратэсту Мікіты Ліхавіда супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Згодна з пастановай аб правядзенні ператрусу, Мікіта мае статус падазраванага. Ператрус супрацоўнікі КГБ правялі ў прысутнасці маці, якой патэлефанавалі ўдзень на працу і запатрабавалі ехаць дадому.

26

27.12.2010

Мікіта Красноў

13-40. А 12-й гадзіне супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў кватэру ккардынатара моладзевай кампаніі "Грамадзянін" Мікіты Краснова. Самога Мікіты ў хаце не было.  Супрацоўнікі КДБ паказалі бацькам Мікіты пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні іх сына і дазвол сьледчага КДБ на ператрус.

25

27.12.2010

Уладзімір Кобец

13-20. Як стала вядома «Народнай Волі», толькі што пачаўся ператрус у кватэры кіраўніка перадвыбарчага штаба Андрэя Саньнікава, былога кіраўніка моладзевай арганізацыі «Зубр»Уладзіміра Кобеца. Пра гэта паведаміла жонка Уладзіміра Кобеца - Ульяна.  Сам Кобец змешчаны ў ізалятар КДБ.

24

27.12.2010

Зміцер Бандарэнка

На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сваякі арыштаванага.

23

26.12.2010

Наталля Радзіна

ператрус ідзе на кватэры маці Наталлі Радзінай

22

26.12.2010

Алег Волчак

У дадзены момант КДБ ладзіць ператрус у кватэры  праваабаронцы  Алега Воўчака

21

26.12.2010

Павел Батуеў

пачаўся ператрус у Паўла Батуева у Салігорску

20

26.12.2010

Валеры Ухналёў

У Менску сёння таксама затрымалі кіраўніка аргкамітэта партыі “Справядлівы свет” Валерыя Ухналёва.

19

26.12.2010

Вячаслаў Сіўчык

У дадзены момант КДБ ладзіць ператрус, актывіста дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка

18

26.12.2010

тэлеканал «Белсат»

невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.
На той момант у памяшканні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук журналісты разам з тэхнікай і абсталяваннем выехалі некалькі дзён таму.

17

26.12.2010

"Прававая дапамога насельніцтву"

Вобшукі былі праведеныя і на офісе арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву"

16

26.12.2010

Дар'я Корсак

Як распавяла "Еўрарадыё" праваабаронца Алена Танкачова ў дадзены момант ідуць вобшукі на кватэрах Дар'і Корсак, гэта жонка Аляксандра Атрошчанкава, і ў кватэры яго бацькоў..

15

26.12.2010

Ірыны Халіп

У дадзены момант КДБ ладзіць ператрусы на кватэрах ва Уладзіміра Халіпа, бацькі Ірыны Халіп, актывіста дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка і праваабаронцаў Аляксея Капуцкага і Алега Воўчака.

14

25.12.2010

Анатоль Паўлаў

праведзены ператрус на кватэры старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоля Паўлава

13

25.12.2010

Юрый Алейнік

У Маладэчна ператрус на кватэры ў даверанай асобы някляева Ю.Алейніка праведзены, нягледзячы на тое, што актывіст даўно не жыве з бацькамі і у кватэры няма яго рэчаў. Санкцыя пракурора куліка. Канфіскаваны сістэмны блок кампутара. 

12

25.12.2010

Алесь Капуцкі

Ператрус у кватэры і офісе праваабаронцы з Маладэчна Алеся Капуцкага, санкцыянаваны намеснікам пракурора г. Мінска, праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.293 КК РБ. Як вынікала з пастановы на правядзенне следчых мерапрыемстваў, у гэтым памяшканнях могуць знаходзіцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для крымінальнай справы.

У выніку ператрусу  канфіскаваныя два сістэмныя блокі, фотаздымач і 5 друкаваных асобнікаў незалежных выданняў, сярод якіх часопіс Асамблеі НДА.

11

25.12.2010

АГП

У цэнтральным  офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску ўжо каля двух гадзінаў супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Канфіскуюцца сістэмныя блокі кампутараў і іншая тэхніка, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы, газеты, кампакт дыскі і нават запісныя кніжкі.

10

25.12.2010

Алег Корбан

Акрамя таго адбыўся ператрус на кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Алега Корбана, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Былі канфіскаваныя сістэмны блок кампутара і дакументы.

9

25.12.2010

Еўрапейскае радыё для Беларусі

На офісе "Еўрапейскага радыё для Беларусі" у адсутнасць супрацоўнікаў праведзены ператрус. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары

8

24.12.2010

Сяргей Луканін

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё" Сяргея Луканіна.
Як паведаміў Луканін па тэлефоне агенцтву БелаПАН, тры супрацоўнікі КДБ прыкладна ў 12.40 прад'явілі пастанову на правядзеньне ператрусу ў ягонай кватэры. Яна санкцыянаваная намесьнікам пракурора Менску Мікалаем Куліком і падпісаная старшым сьледчым упраўленьня КДБ Дарашэвічам. Па яго словах, яны шукаюць зброю ды выклічуць яго на допыт па падзеях 19 снежня, а таксама канфіскуюць два кампутары. 

7

24.12.2010

Дзмітрый Ус

Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.
Дзмітрый Ус: "Забралі камп’ютары, падпісныя лісты, улёткі, звароты ў АБСЕ, увогуле ўсю дакументацыю, звязаную з выбарамі. Усё апісалі, пагрузілі і паехалі..."
Ордэр быў падпісаны намеснікам пракурора Беларусі, дадаў Дзмітрый Ус.

6

24.12.2010

Алена Танкачова

У 22.30 стала вядома, што ў кватэру праваабаронцы, кіраўніка "Цэнтра прававой трансфармацыі" Алены Танкачовай спрабуюць патрапіць супрацоўнікі спецслужбаў. Алена пацвердзіла гэтую інфармацыю, пасля чаго сувязь з ёю знікла.

5

24.12.2010

Аляксандр Фядута

Жонка Фядуты Марына паведаміла БелаПАН, што ператрус праводзілі чатыры супрацоўнікі КДБ: 
"Забралі ноўтбук, флэшкі, нейкія паперы, фатаграфію Сашы зь сябрамі і калегамі – усяго 17 прадметаў. Паводзілі сябе карэктна. Усё доўжылася каля паўтары гадзіны".
Аляксандр Фядута – давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які быў жорстка зьбіты 19 сьнежня, трапіў у шпіталь і адтуль вывезены супрацоўнікамі спэцслужбаў у сьледчую турму КДБ. Паводле гарадзкой управы міліцыі Аляксандар Фядута ў ліку 19 чалавек таксама падазраецца ў датычнасьці да масавых непарадкаў і знаходзіцца ў турме КДБ "амэрыканка". Палітоляг быў затрыманы 20 сьнежня.

4

23.12.2010

Аляксандр Камароўскі

Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.Як паведаміў Камароўскі ў каментары Еўрарадыё, ператрус адбываўся ў яго прыватным доме, які адначасова быў і жодзінскім выбарчым штабам. Міліцыянты шукалі забароненыя рэчы - літаратуру, зброю, наркотыкі. Што праўда, нічога такога не знайшлі. Таму забралі толькі сістэмны блок камп'ютара і 25 налепак з заклікамі выйсці на Плошчу 19 снежня.

3

20.12.2010

ПЦ “Вясна”

Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным правялі ператрус і забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары, мабільны тэлефон, відэакамеру

2

20.12.2010

Аляксандр Класкоўскі

Пасля затрымання былога міліцыянера ноччу 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў правялі дома ператрус, забралі яго на допыт, а потым пасадзілі за краты. У мінскай кватэры Класкоўскіх па-ранейшаму разбітыя дзверы і разламаная мэбля.

1

20.12.2010

Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп

У кватэры кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп быў праведзены ператрус, падчас якога там знаходзіліся знаходзіліся бацькі Ірыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international