З партыйнага офіса — у КДБ

2011 2011-01-20T11:28:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары 19 студзеня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі ў КДБ моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Усевалада Шашарына.

Прыкладна ў 17.20 ў мінскі офіс АГП прыйшлі двое невядомых у цывільным і, уручыўшы актывісту позву, павезлі яго ў невядомым кірунку (як высветлілася пазней, у КДБ). Узялі маладога чалавека проста ў офісе АГП, адкуль і пераправілі ў КДБ.

Пасля двухгадзіннага допыту ў КДБ у якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня 2010 Усевалад Шашарын быў адпушчаны. Паўторны допыт адбудзецца 20 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international