Затрыманьні за акцыю салідарнасьці ў Наваполацку

2011 2011-01-20T09:07:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Наваполацкі гарадзкі аддзел міліцыі 19 студзеня былі забраныя Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў. Яны выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі «Свабоду зьняволеным!» і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.

Віктар Калесьнік, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава, і Аляксандар Калінцаў, таксама прыхільнік гэтага кандыдата, выйшлі на акцыю салідарнасьці ўдвух. А рыхтаваліся да яе загадзя: транспарант сіняга колеру з партрэтамі вязьняў і патрабаваньнем іх вызваленьня атрымаўся каля пяці мэтраў у даўжыню. Пад партрэтамі — надпіс «Нас больш, чым вы думаеце». Відавочна, зварот быў адрасаваны ў тым ліку й тым, хто працуе ў дзяржустанове насупраць — у наваполацкім гарвыканкаме.

Акцыя, якую пасьпелі ўбачыць дзясяткі мінакоў, працягвалася ўсяго некалькі хвілін. Спадароў Калесьніка і Калінцава затрымалі міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Дзьмітрыем Маісеенкам.

Як заявілі супрацоўнікі міліцыі, Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international