Судзяць Валадзькоі Кудрова (абнаўляецца)

2011 2011-01-20T13:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста Кірыла Кудрова таксама пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуд па артыкуле 23.34 КаАП РБ вынесла  суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

* * *

Актывіста Мікіту Валадзько пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуд вынесла  суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

* * *

Пачаўся суд над актывістамі Мікітам Валодзіным і Кірылам Кудровым. Суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня не дазволіла блізкім і сябрам знаходзіцца ў судовай залі. На суд не пусьцілі нават бацькоў затрыманых. Выключэньне зрабілі толькі для адвакатаў. Памяшканьне ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі.

* * *

Затрыманыя 19 студзеня пад час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валадзько і Кірыл Кудроў правялі ноч на Акрэсціна. Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў.

Нагадаем, што агулам  падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзена прафілактычная гутарка".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international