Уладзіміра Яроменка супрацоўнікі КДБ забралі з дому

2011 2011-01-19T16:19:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня днём да актывіста менскай філіі МФ Уладзіміра Яроменка прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Празь дзьверы яны апавялі маладзёну, што мусяць забраць яго на допыт у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадкаў. Каб прадухіліць магчымы ўзлом дзьвярэй на здымнай кватэры, маладафронтавец самастойна выйшаў да супрацоўнікаў КДБ. Зараз сувязь зь ім адсутнічае, паведамляе прэс-служба МФ.

На думку паплечнкаў Уладзя Яроменкі, ягонае затрыманьня можа быць зьвязанае з сёньняшнімі вулічнымі акцыямі салідарнасьці, бо падчас 15-сутачнай "адсідкі" пасьля 19 сьнежня ў Жодзіна Уладзь Яроменак ужо быў дэталёва дапытаны па справе аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international