Ператрус у Раісы Міхайлоўскай працягваецца па месцы жыхарства

2011 2011-01-19T16:08:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.
Праваабаронца таксама пасьпела паведаміць, што ператрус ў дадзены момант завершаны і зараз супрацоўнікі КДБ разам з ёй едуць да яе ў кватэру, каб таксама правесці там ператрус.
Нагадаем, 17 студзеня прайшлі ператрусы ў віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Паводле яго слоў, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго на дачы, у офісе, а таксама ў кватэры, дзе пражываюць яго жонка і сын. Ператрус у мінскім офісе праваабаронцаў, якія праводзілі кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары", стаў другім пасля прэзідэнцкіх выбараў. У выніку першага ператрусу 20 сьнежня была канфіскаваная аргтэхніка.
5 студзеня адбыўся ператрус у офісе Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international