Міністр замежных спраў Канады патрабуе тэрмінова вызваліць канадскага журналіста, зняволенага ў Беларусі

2006 2006-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністр замежных спраў Канады Пітэр МакКей запатрабаваў тэрміновага вызвалення канадскага журналіста Фрэдэрыка Левуа (Frederick Lavoie, газета "La Presse"), зняволенага ў Беларусі. У панядзелак, 27 сакавіка, МакКей сустрэўся з беларускім амбасадарам у Канадзе і запатрабаваў, каб Ф. Левуа вызвалілі і дазволілі пакінуць краіну.

Як паведамляе CBC News, 22-гадовы Фрэдэрык Левуа быў затрыманы ў пятніцу "пад час асвятлення антыўрадавых пратэстаў у Мінску". (Хутчэй за ўсё, ён знаходзіўся ў намётавым лагеры на Кастрычніцкай плошчы ў ноч з 23 на 24 сакавіка пад час налёту АМАПу). 24 сакавіка над ім быў суд, і журналіста асудзілі на 15 сутак арышту. Напярэдадні выбараў Ф. Левуа прыходзіў у БАЖ і цікавіўся сітуацыяй з медыямі ў Беларусі. Ён вельмі добра валодае рускай мовай.

Паводле CBC News, міністр МакКей абмяркоўваў з беларускім амбасадарам тэму прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У пісьмовай заяве МЗС гаворыцца, што кіраўнік МЗС выказаў "асуджэнне Канадаю поўнага інгаравання дэмакратычных прынцыпаў пад час выбараў 19 сакавіка". "Гэта былі выбары несвабодныя і несправядлівыя", - гаворыцца ў заяве. Сп. МакКей таксама заявіў, што Канада абмяжуе свае афіцыйныя дачыненні з Беларуссю сферай консульскіх дачыненняў, якія тычацца толькі правоў чалавека і міжнароднай бяспекі, паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international