У Польшчы пачынаецца акцыя ў падтрымку "Вясны"

2011 2011-01-19T09:03:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадская ініцыятыва «Свабодная Беларусь», таварыства «Праект Слёнск» разам з бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага, выступілі з ініцыятывай акцыі пад назвай «Скасуй сістэму: збор лэптопаў для беларускіх апазіцыянераў». Медыяльную падтрымку гэтай інцыятыве будзе аказваць Радыё Рацыя.

Як паведаміла супрацоўніца еўрапасла Анна Бялас, ініцыятары акцыі заклікаюць збіраць грошы на куплю кампутараў і самыя кампутары для правабарончага цэнтру «Вясна».

– Наш офіс шчыльна супрацоўнічае з Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Прадстаўнікі гэтай арганізацыі дапамагалі нам у шматлікіх акцыях – яны прысутнічалі таксама на нашым кангрэсе правоў чалавека. Гэтая сітуацыя ў Беларусі, усе гэтыя падзеі, што адбыліся пасля 19 снежня вельмі моцна нас уразілі і таму мы вырашылі не заставацца збоку, а дапамагчы "Вясне".

Акцыя распачнецца 1-га лютага і працягнецца да 25-га сакавіка бягучага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international