Допыты не спыняюцца ні на дзень (Дадаецца)

2011 2011-01-18T13:51:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазыр: у кватэры Аляксандра Кавальчука — даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага — супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Пра гэта сам Кавальчук паведаміў прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя». Ператрус пачаўся прыкладна ў 10 гадзін раніцы.("Наша ніва")

Менск: 18 студзеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску дапыталі Аліну Суравец, 17 студзеня — Андрэя Аляксандрава, паведамляе  baj.by

Віцебск: Супрацоўнікі КДБ завезьлі на допыт у абласную ўправу Ўладзімера Сіманковіча, які падчас выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўнай групе Віталя Рымашэўскага.
Яўгена Сьцяпанава, які працаваў у ініцыятыўнай групе Андрэя Саньнікава, на допыт у КДБ запрасілі праз тэлефон. Як яму паведамілі, гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску. Спадар Сьцяпанаў у той дзень зь Віцебску не выяжджаў і ў менскіх падзеях ня ўдзельнічаў.

Наваполацк: У КДБ дапыталі Яўгена Парчынскага.  Гутарка з супрацоўнікам КДБ тычылася падзеяў 19 сьнежня, хаця актывіст у той дзень у Менск ня трапіў — разам зь Міколам Шахноўскім і Сяргеем Чабатаровым яго затрымалі пры пасадцы ў маршрутную таксоўку. Паводле Яўгена Парчынскага, спадароў Шахноўскага і Чабатарова ў КДБ пакуль не выклікалі. А цікаўнасьць да свае асобы ён тлумачыць тым, што ў час выбарчай кампаніі ён быў даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, а таксама дапамагаў у працы ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева.(Радыё “Свабода”)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international