Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкава

2011 2011-01-18T09:39:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі", паведамляе Радыё Свабода.

"Да мяне прыйшлі двое супрацоўнікаў КДБ, паказалі пастанову і прапанавалі абшукаць кватэру без панятых. Я адмовілася. Цяпер яны шукаюць панятых", - паведаміла Дар'я Корсак.

Нагадаем, першы ператрус у кватэры Аляксандра Атрошчанкава і Дар'і Корсак прайшоў 25 снежня.

Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саннікава, быў затрыманы 20 студзеня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international