Журналісту «Коммерсантъ» адмоўлена ў акрэдытацыі пры МЗС

2011 2011-01-17T17:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў БАЖ карэспандэнт расійскага выдавецкага дома «Коммерсантъ» Маўсун Гаджыеў (Мовсун Гаджиев), раніцай 17 студзеня ў яго адбылася тэлефонная гутарка з супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Беларусі, які паведаміў, што яго праца на працягу мінулага года не задаволіла беларускі бок.

«Супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які не пажадаў назваць свайго імя, патлумачыў, што ў маіх матэрыялах былі нейкія недакладнасці, з нагоды чаго яны вырашылі не працягваць маю акрэдытацыю ў краіне», — патлумачыў БАЖ карэспандэнт расійскага выдавецкага дома «Коммерсантъ».

Пра якія недакладнасці ідзе гаворка, журналісту не патлумачылі.

У прэс-службе МЗС прэс-службе БАЖ факт адмовы ў акрэдытацыі пацвердзілі, падкрэсліўшы, што правільная фармулёўка тут — менавіта «адмова».

Між тым, па словах журналіста, акрэдытацыя ў яго была і скончылася ў снежні, і тры апошніх тыдні ён чакаў на рашэнне МЗС.

Зараз, па словах спадара Гаджыева, яго кіраўніцтва вырашае, што рабіць у новых абставінах.

«Альбо заменяць мяне на каго іншага, альбо будзем спрабаваць яшчэ раз акрэдытавацца… У любым выпадку, выданне зацікаўленае мець у Мінску свайго карэспандэнта», — адзначыў Маўсун Гаджыеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international